Вы тут

Спонсары экстрэмізму ўстанаўліваюцца


Па матэрыялах аператыўнікаў ГУБАЗіК МУС узбуджана крымінальная справа ў дачыненні да ўдзельнікаў прамой трансляцыі пад назвай «Анлайн-марафон салідарнасці з палітзняволенымі «Нам не ўсё адно», ініцыяванага прадстаўнікамі так званага аб’яднанага пераходнага кабінета і кіраўнікамі іншых экстрэмісцкіх фарміраванняў.


12-гадзінны эфір з развагамі злачынцаў і іншых дэструктыўных асоб, якія знаходзяцца ў вышуку, трансліраваўся на youtube-каналах радыкалаў, якія пакінулі Беларусь. Мерапрыемства, завуаляванае пад збор сродкаў для асуджаных нібыта па палітычных матывах беларусаў, арганізатары правялі з мэтай прыцягнення грошай для асабістага матэрыяльнага падсілкоўвання. Па іх заяве, яны атрымалі больш за 500 тысяч еўра.

Суд Цэнтральнага раёна Мінска відэакантэнт пад назвай «Нам не ўсё адно» прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі. Следчымі распачата крымінальная справа за фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці (санкцыя артыкула прадугледжвае да 8 гадоў пазбаўлення волі).

Падазраванымі з’яўляюцца каля 60 чалавек з ліку арганізатараў марафону і іх памагатых. Праводзіцца работа па ўстанаўленні іншых асоб, якія спансіруюць дэструктыўныя фарміраванні.

Вераніка КАНЮТА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што важна ўлічваць пры выбары пухавіка

Што важна ўлічваць пры выбары пухавіка

Што ж сёння ў модзе ў дачыненні да пухавікоў? 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.