Вы тут

Музычны тэатр правядзе для мінчан экскурсію ў свет закулісся


Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр праводзіць для ўсіх жадаючых пазнавальныя і цікавыя экскурсіі ў свет тэатральнага закулісся, паведамілі БелТА ва ўпраўленні культуры Мінгарвыканкама.


Удзельнікі экскурсіі даведаюцца больш пра Музычны тэатр, пра яго гісторыю, пазнаёмяцца з працэсам стварэння спектакляў, змогуць убачыць, як ствараюцца дэкарацыі і рэквізіт, дзе рэпеціруюць артысты і захоўваюцца касцюмы. Арганізатары абяцаюць удзельнікам пранікненне ў тэатральнае жыццё.

Экскурсіі праводзяцца па аўторках, серадах чацвяргах і пятніцах у 17.30 па адрасе: Мінск, вул.Мяснікова, 44. Працягласць экскурсіі — 1 гадзіна. Мінімальны ўзрост удзельнікаў экскурсіі 10 гадоў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дзмітрый Мезенцаў пра стаўленне да санкцый і знешняга ціску, філасофію расійска-беларускіх адносін і якасць беларускіх тавараў

Дзмітрый Мезенцаў пра стаўленне да санкцый і знешняга ціску, філасофію расійска-беларускіх адносін і якасць беларускіх тавараў

«Мадэлі жыцця грамадства мы павінны вызначаць самі ў рамках нашай духоўнай славянскай традыцыі».