Вы тут

БРСМ дае старт рэспубліканскаму конкурсу «Студэнт года 2023»


Адборачныя туры рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года — 2023» стартуюць ва ўстановах вышэйшай адукацыі Беларусі 4 кастрычніка


Фота: БРСМ

Правядзенне рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года» ініцыявана БРСМ у 2011 годзе. Спадзяванні арганізатараў спраўдзіліся, і ён стаў добрай традыцыяй. За гады рэалізацыі праекта інтэлекту, творчасці, здаровага ладу жыцця, грамадскай актыўнасці беларускага студэнцтва конкурс «Студэнт года» стаў брэндам маладзёжнай арганізацыі. Яго любяць і чакаюць у студэнцкіх аўдыторыях. Толькі за апошнія тры гады на званне найлепшага студэнта года прэтэндавалі 684 канкурсанты, а іх каманды аб’ядналі больш за 5 тысяч таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак без уліку глядацкай аўдыторыі.

Новы сезон праекта ў вочным фармаце пачнецца ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце. Эстафету адборачных тураў падхопіць яшчэ 41 установа вышэйшай адукацыі Беларусі.

Удзельнікам конкурсу можа стаць не кожны студэнт — у праекце можна ўдзельнічаць, пачынаючы з другога курса. Галоўныя ўмовы для канкурсантаў — навучанне на дзённай форме ўстановы вышэйшай адукацыі, поспехі ў вучобе (сярэдні бал канкурсанта павінен быць не ніжэйшы за 8), удзел у грамадскім і навуковым жыцці, дзейнасці Саюза моладзі. Выключэнне складаюць першакурснікі і фіналісты конкурсу мінулых гадоў, якія паўторна прэтэндаваць на ганаровы тытул «Студэнт года» не могуць.

Традыцыйна конкурс будзе праходзіць у некалькі тураў. За права выхаду ў рэспубліканскі фінал студэнтам трэба будзе пераадолець адборачныя туры, абласныя (Мінскі гарадскі) і кваліфікацыйны папярэдні адбор. Галоўнае студэнцкае шоу чакаецца ў першай палове снежня, калі і будзе вызначаны найлепшы студэнт краіны.

Конкурс накіраваны на развіццё лідарскіх якасцей, падтрымку творчага патэнцыялу студэнцкай моладзі, стварэнне ўмоў для яе самарэалізацыі ў галіне грамадскай дзейнасці, навукі, мастацтва і спорту, прасоўванне студэнцкіх ініцыятыў і праектаў, павышэнне прэстыжу ведаў і папулярызацыю прафесіі.

Арганізатарам папулярнага студэнцкага праекта выступае Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі пры падтрымцы Міністэрства адукацыі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Пнеўманія пасля COVІD-19 развіваецца ў 3-5%, пасля грыпу — у 30%!

Пнеўманія пасля COVІD-19 развіваецца ў 3-5%, пасля грыпу — у 30%!

Факты для тых, хто сумняваецца, прышчапляцца ці не.

Грамадства

Першыя ахвяры ледзяной вады. Як пазбегнуць трагедыі?

Першыя ахвяры ледзяной вады. Як пазбегнуць трагедыі?

Ледзяное покрыва яшчэ не акрэпла, а таму выходзіць на яго рызыкоўна і небяспечна.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.