Вы тут

Навінкі кнігавыдання. Дзённік для выхавання


«Мастацкая літаратура» — выдавецтва, якое чуйна, з вялікай увагай ставіцца да здабыткаў беларускай дзіцячай літаратуры мінулых дзесяцігоддзяў, праз аўтарскія кнігі і калектыўныя зборнікі знаёміць школьнікаў і іх настаўнікаў і бацькоў з лепшымі творамі другой паловы XX стагоддзя, з тым, што нядаўна прыйшло да юнага чытача. Як прыклад — і па-свойму ўнікальная, багатая на адкрыцці і знаёмствы сапраўдная хрэстаматыя «Хітры дзённік: творы пра школу: для дзяцей малодшага школьнага ўзросту». 


З выдавецкай анатацыі да кнігі, укладзенай Аксанай Спрынчан: «У школе цікава не толькі вучыцца, у школе цікава пра школу чытаць, і пра вакацыі, і пра заняткі, цікава і з казкай разумнай, і з працай прыгожай напраўду пасябраваць. 

У кнігу ўвайшлі вершы і апавяданні пра школьнае жыццё, беларускія народныя казкі і творы пра адносіны да працы, многія з якіх рэкамендаваны для пазакласнага чытання ў 2-м і 3-м класах». 

Адкрывае зборнік падборка вершаў Эдзі Агняцвет — «Родны дом», «Свята кнігі», «Буду настаўнікам», «Параска і падказка», «Грамацеі». «Я называю родны клас/ Харошаю сям’ёй./ Удзячны шчыра кожны з нас/ Настаўніцы сваёй./ Яна жадае ўсім дабра/ І адкрывае свет — /Ад літары вялікай „А“/ Да зорак і планет...» У кнізе — некалькі раздзелаў: «Нам цікава вучыцца»; «Нам цікава працаваць»; «Казкі нам чытаць цікава». Пра тое, чаму цікава вучыцца, расказваюць (а часам — і парады даюць) у сваіх творах Расціслаў Бензярук, Тамара Бунта, Ядвіга Бяганская, Васіль Вітка, Вера Вярба, Артур Вольскі, Ніна Галіноўская, Віктар Гардзей, Мікола Гіль, Сяргей Грахоўскі, Анатоль Грачанікаў, Міхась Даніленка, Авяр’ян Дзеружынскі, Мар’ян Дукса, Кастусь Жук, Васіль Жуковіч, Міхась Зарэмба, Васіль Зуёнак, Анатоль Зэкаў, Клаўдзія Каліна... Змешчаны ў першым раздзеле і верш народнага песняра Якуба Коласа «За навуку» (памятаеце: «Пахавайце вуды, стрэлы, лукі,/ Прыступіце, дзеці, да навукі,/ Каб было ўсё акуратна,/ Каб вучыцца на выдатна./ Дык павучымся ж мы зіму шчыра;/ Вясна вернецца, а з ёю — вырай,/ Зноў мы слаўна пагуляем,/ Свежых ягад назбіраем». Вялікую асалоду выклікае і чытанне вершаў класіка нашай беларускай літаратуры, сусветна вядомага мастака слова Янкі Купалы — «Юрачка», «Асёл і навука». 

«Хітры дзённік» — прыгожа сканструіраваны мастацкі дыялог з юнымі чытачамі. На старонках выдання хапае і разумнай павучальнасці, і весялосці, і закліку да гульні, да ўтульнага суіснавання малодшых школьнікаў з такой вялікай і сур’ёзнай з’явай іх юнага жыцця, як вучоба ў школе. 

Набыць кнігу можна ва ўсіх кнігарнях ААТ «Белкніга», а таксама ў «Акадэмкнізе» па адрасе: Мінск, праспект Незалежнасці, 72. 

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі? 

Культура

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

«Пласт роднай зямлі — п’едэстал для паэта...» 

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.