Вы тут

Спектаклі Вялікага тэатра — на «Беларусь 3»


На наступным тыдні з 9 кастрычніка ў вячэрнім эфіры сацыякультурнага тэлеканала да творчага юбілею балет-майстра Вялікага тэатра Беларусі Валянціна Елізар’ева яго прыхільнікам прапануюць паказы тэлеверсій балетных пастановак розных гадоў.


Валянцін Елізар’еў пачаў сваю дзейнасць у Вялікім тэатры Беларусі 50 гадоў таму. Дзякуючы яго таленту і смелым ідэям публіка заўсёды ў захапленні на паказах яго спектакляў. Многія яго работы і праз гады выклікаюць цікавасць як у беларускіх, так і замежных знаўцаў тэатральнага мастацтва. Прафесіяналізм і шматгадовая творчая дзейнасць Валянціна Мікалаевіча таксама неаднаразова адзначалася высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі.

З 9 да 13 кастрычніка з нагоды творчага юбілею выдатнага балетмайстра вячэрні эфір тэлеканала «Беларусь 3» запоўняць тэлеверсіі балетных пастановак са сцэны Вялікага тэатра Беларусі, над якімі працаваў народны артыст СССР і Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Валянцін Елізар’еў у розныя гады. У панядзелак пабачым балет «Стварэнне свету» на музыку Андрэя Пятрова, у аўторак — пастаноўку «Рамэа і Джульета» на музыку Сяргея Пракоф’ева, затым у сераду — «Дон Кіхот» на музыку Людвіга Мінкуса. А пасля ў чацвер нас чакае «Шчаўкунок» на музыку Пятра Чайкоўскага. І завершыць балетную эстафету пастаноўка «Спартак» на музыку Арама Хачатурана. Кожны спектакль варты ўвагі гледача, бо зроблены сіламі і майстэрствам выдатных беларускіх артыстаў. Не прапусціце на наступным тыдні ў эфіры тэлеканала «Беларусь 3».

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.