Вы тут

Як зразумець, што вы сумяшчальныя з вашым партнёрам? Асноўныя крытэрыі


Калі гаворка заходзіць аб блізкіх адносінах або пошуку мужа ці жонкі, то сумяшчальнасць мужчыны і жанчыны займае першае месца. Валодаючы вызначаным характарам і тэмпераментам, мужчынам і жанчынам бывае лёгка ці, наадварот, занадта складана ўсталёўваць сувязі са сваім партнёрам. Гэта і ёсць псіхалагічная сумяшчальнасць. У гэтым артыкуле мы разгледзім прыкметы людзей, сумяшчальных на ўсіх узроўнях.


У шчаслівых шлюбах партнёры характарызуюцца эмацыйнай стабільнасцю, згодай, таварыскасцю, даверам, шчырасцю, эмацыйнай нязмушанасцю.

У нешчаслівых шлюбах партнёры наадварот эмацыйна неўраўнаважаныя, крытычныя ў адносінах да іншых і адно да аднаго, падазроныя, адчужаныя, яны імкнуцца да дамінавання.

Існуе чатыры тыпы сумяшчальнасці, якія адбіваюцца на асабістым жыцці:

• Фізіялагічная

• Псіхалагічная

• Інтэлектуальная

• Духоўная

Псіхалагічная сумяшчальнасць праяўляецца праз радасць, задавальненне і гонар ад знаходжання побач. Можна сказаць, што сумяшчальнасць пары — найважнейшая ўмова стабільнасці і дабрабыту сямейнага жыцця. Дарэчы, варта ўзгадаць яшчэ пра сацыяльна-псіхалагічны ўзровень, які адказвае за ўзгадненне сацыяльных роляў, інтарэсаў, каштоўнасцей. На дадзеным узроўні фармуецца сямейна-ролевае зносіны партнёраў, прадугледжваюцца ідэнтычныя ролевыя чаканні і намаганні мужа і жонкі.

Псіхалагічная несумяшчальнасць — гэта няздольнасць людзей знаходзіцца ў працяглых узаемаадносінах, пры гэтым асаблівасці асобы кожнага прыводзяць да ўстойлівых невырашальных супярэчнасцяў.

Фізіялагічны ўзровень тычыцца сэксуальных і эратычных адносін. Фізіялагічная сумяшчальнасць уключае ўспрыманне знешнасці і бачанне прывабнасці, сэксуальны досвед і арыентацыю, тып і асаблівасці палавой канстытуцыі.

Духоўны ўзровень сумяшчальнасці закранае ўстаноўкі, каштоўнасці, патрэбнасці, інтарэсы, меркаванні, якія вызначаюць паводзіны і жыццёвую пазіцыю кожнага з партнёраў. Аднак, сам па сабе гэты ўзровень не вызначае цалкам стабільнасць пары. Мабыць, галоўнае тут — уяўленні аб мэтах адносін і жаданне партнёраў ісці на кампраміс. Перашкодай для духоўнай сумяшчальнасці будзе празмерны эгаізм, уладнасць і жорсткасць, кантрастнае разыходжанне ўстановах на жыццё. Паняцце духоўнай сумяшчальнасці ўключае ў сябе адзінства поглядаў і эмацыйнага настрою, ўзаемаразуменне, здольнасць да супрацоўніцтва, цярпімасць.

Паняцце інтэлектуальнай сумяшчальнасці мае пад сабой падобны ўзровень розуму і эрудыцыі. Калі партнёры здольныя разумець адно аднаго, весці гаворкі на разнастайныя тэмы і не вымушаны пры гэтым увесь час тлумачыць нешта, гэта значна палепшае адносіны. Людзі звычайна абіраюць сабе ў якасці партнёра чалавека з падобным узроўнем інтэлектуальнага развіцця, цікавага і дасведчанага ў дастатковай ступені суразмоўцу.

Памятайце: мужчына і жанчына ў шлюбе для павышэння ўзроўню сумяшчальнасці павінны імкнуцца да пастаяннага развіцця сваіх лепшых якасцяў.

Навукоўцы лічаць, што жанчыны з дрэннай прыстасавальнасцю любяць сварыцца. Яны не здольныя да праяўлення сапраўдных пачуццяў, эгаістычныя, улічваюць толькі асабістыя інтарэсы. Дома такія жанчыны пыхлівыя, залішне крытычныя да мужа, мала клапоцяцца пра дзяцей і, нарэшце, з’яўляюцца няважнымі гаспадынямі.

Мужчыны з нізкай адаптыўнасцю да шлюбу мала патрабавальныя да ўласнага развіцця, крыўдлівыя. Яны не клапоцяцца аб матэрыяльным, могуць быць неверныя і не праяўляць пачуццяў. Такія мужчыны не здольныя дамовіцца аб агульных справах з жонкай і не цікавяцца домам. Яны нават грубыя ў адносінах да дзяцей і здольныя да фізічнага гвалту над жанчынай.

Наколькі вы сумяшчальныя са сваім партнёрам? Праверце, колькі пунктаў у вас супадае.

Агульныя інтарэсы. Можна шмат казаць, што гэта не галоўнае, што супрацьлегласці прыцягваюцца, але ў гэтым няма сэнсу. І вось чаму: калі ў вас ёсць агульныя інтарэсы, значыць, заўсёды будзе пра што паразмаўляць і чым падзяліцца. Вы будзеце нашмат лепш разумець свайго партнёра, ведаць, што яму падабаецца, а што не.

Пачуццё гумару. Гумар робіць жывымі і нязмушанымі і гутарку, і адносіны. Але ён можа гэта зрабіць толькі ў тым выпадку, калі абодва партнёры яго разумеюць. У кожнага партнёра свае веды, уменні і прыхільнасці, і свой гумар. Так што, калі вы разумееце, што можаце жартаваць адзін з адным, пры гэтым не крыўдуючы, гэта выдатна для адносін.

Павага адно да аднаго. Не бывае добрых адносін, у якіх не паважаюць адно аднаго. Няхай нават за тое, што вы з’яўляецеся ўнікальнай і непаўторнай асобай.

Адлюстраванне адно аднаго. Калі людзям сапраўды нехта падабаецца, яны пачынаюць капіяваць пэўныя словы ці дзеянні гэтага чалавека. Гэта адбываецца таму, што розуму здаецца, што, калі ён будзе паводзіць сябе ў нечым падобна, гэта прымусіць аб'ект цікавасці звярнуць на вас увагу. Калі падобныя прыкметы вы ўбачыце ў мове цела партнёра, можаце расцэньваць гэта як дакладную прыкмету, што вы сімпатычныя.

Веданне дробязяў. Калі людзям сапраўды нехта падабаецца, і гэтае пачуццё ўзаемнае, яны пачынаюць заўважаць адзін у аднаго нязначныя дэталі, якія ў хаосе штодзённасці раней і не заўважалі. І гэтыя дробязі насамрэч значаць вельмі шмат.

Уменне «ўтульна» маўчаць. Калі людзі сапраўды сумяшчальныя адзін з адным і паміж імі ёсць узаемнае прыцягненне, яны не лічаць дзіўным ці няёмкім частку вольнага часу праводзіць моўчкі. Вам прыемна быць разам — і зусім не абавязкова нешта пры гэтым казаць. 

Жаданне казаць тое, што думаеш. Ніхто з нас не гаворыць заўсёды праўду. Але калі дваіх людзей па-сапраўднаму цягне адно да аднаго, яны не адчуваюць ні жадання, ні неабходнасці хлусіць. Наадварот, вы заўсёды хочаце ведаць, як мага больш інфармацыі пра свайго партнёра.

Для вас час праходзіць неўзаметку. Калі вы разам з чалавекам не адчуваеце, як праходзіць час, паміж вамі дакладна ёсць нябачная сувязь. Вы падтрымліваеце адзін аднаго і імкнецеся знайсці час для свайго партнёра нават у самым напружаным графіку. Вы ніколі не прымусіце партнёра адчуць сябе непажаданым!

Псіхолаг Алена ШАЎЧЭНКА

Фота: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Натурпрадукт у спадчыну

Натурпрадукт у спадчыну

Як Якуб Колас атрымліваў па два ўраджаі з адной градкі, і што з «даўно забытага старога» актуальна на хвалі цікавасці да эказемляробства.

Экалогія

Змяненні клімату: прычыны і перспектывы

Змяненні клімату: прычыны і перспектывы

Заклікаюць скарачаць выкіды CO2 аж да нулявых паказчыкаў, укараняць зялёныя тэхналогіі.

Грамадства

«Абяцаюць вялікія грошы і меры канспірацыі, але ўсе закладчыкі затрымліваюцца»

«Абяцаюць вялікія грошы і меры канспірацыі, але ўсе закладчыкі затрымліваюцца»

Праваахоўнікі расказалі, як маладых людзей вярбуюць для распаўсюджвання наркотыкаў і чым гэта звычайна заканчваецца.

Грамадства

У Беларусі прайшоў Адзіны дзень галасавання

У Беларусі прайшоў Адзіны дзень галасавання

Аб тым, як праходзіць Адзіны дзень галасавання, — у паведамленнях нашых карэспандэнтаў.