Вы тут

Беларускія самбісты заваявалі 11 медалёў на маладзёжным першынстве свету


У традыцыйным аглядзе «Звязды» самыя цікавыя спартыўныя навіны.


Героі тыдня. У сталіцы Кыргызстана Бішкеку завяршылася маладзёжнае першынство свету па самба. У нейтральным статусе ў турніры ўдзельнічалі і беларускія спартсмены. Усяго ў скарбонцы беларускай каманды 11 медалёў. Адзіны залаты заваяваў Уладзіслаў Норка, які выступае ў вагавой катэгорыі 79 кг. Сярэбранымі прызёрамі першынства сталі Міхаіл Кухарэнка (да 88 кг), Паліна Лук'янчук (звыш 80 кг, дзяўчаты), Уладзімір Батракоў (да 88 кг, U-18). Бронзавыя медалі турніру заваявалі Дарына Семянюк (звыш 80 кг, юніёркі), Дар'я Кавальская (да 80 кг, дзяўчаты), Іван Ярмуш (да 71 кг, юніёры) і Глеб Шчарбацэвіч (баявое самба да 79 кг).

Дарослыя самбісты на мінулым тыдні выступілі на міжнародных спаборніцтвах серыі «Гран-Пры» па самба «Кубак Раіса Рэспублікі Татарстан». У вагавой катэгорыі да 65 кг у жанчын перамагла Даніэла Ждан, бронзавымі прызёрамі спаборніцтваў сталі Валерыя Хрушчова (звыш 80 кг), Аляксандр Кокша (да 79 кг) і Аляксандр Круглік (да 88 кг). У вазе да 58 кг у мужчын выйграў Уладзіслаў Бурдзь, на трэцюю прыступку п'едэстала ўзнімаліся Анфіса Капаева (да 50 кг) і Алена Купава (да 54 кг). «Кубак Раіса Рэспублікі Татарстан» быў апошнім адборачным этапам серыі «Гран-Пры» па самба перад фіналам сезона, які пройдзе ў горадзе Верхняя Пышма.

Лічба тыдня. 21 медаль заваявалі беларускія спартсмены на юніёрскім першынстве планеты і Кубка свету сярод моладзі па тайскім боксе. На юніёрскім першынстве свету вызначалі наймацнейшых у чатырох узроставых катэгорыях — да 11, 13, 15 і 17 гадоў. На спаборніцтвах выступіў 41 прадстаўнік Беларусі, 21 з іх сталі медалістамі. У актыве нашай каманды 4 залатыя, 7 сярэбраных і 10 бронзавых узнагарод. Чэмпіёнамі свету сталі Філіп Зялянін (U-11, да 50 кг), Захар Драган (U-11, да 60 кг), Мікіта Бурло (U-15, да 38). кг) і Кацярына Сахарава (U-13, да 60 кг).

Паралельна ў Кемеры праходзіў маладзёжны Кубак свету па муай-тай (сярод атлетаў, не старэйшых за 23 гады). Трыумфатарам гэтага турніру стаў Міхаіл Якімовіч, які выступае ў катэгорыі да 63,5 кілаграма. Сямён Ступакевіч стаў бронзавым прызёрам у вазе да 71 кг.

Каманда тыдня. Баскетбольная каманда «Мінск-Беларусь» заняла другое месца на старце новага сезона Міжнароднага фестывалю баскетбола 3х3 «Канцэрна Расэнергаатам» «Ліга Дружбы Расія — Беларусь». У склад каманды ўвайшлі Сяргей Вабішчэвіч, Ян Марынін, Максім Каратцоў, Максім Сазонаў.

Групавы этап «Мінск-Беларусь» завяршыла на лідарскай пазіцыі, атрымаўшы дзве перамогі з двух магчымых: «Vyatka Team» (16:15 (АД)), «ЦСП Обнінск» (22:9). У чвэрцьфінальным супрацьстаянні з варонежскай R2D2 нашу каманду таксама чакаў поспех (19:13), як і ў далейшым у паўфінале, дзе хлопцам у напружанай барацьбе атрымалася вырваць сваю пуцёўку ў фінал (20:19). У фінальным матчы наша каманда саступіла ЦОП-СПб з лікам 16:21 і стала ўладальнікамі серабра турніру.

Надзеі тыдня. Футбалісты мінскага «Дынама» (U-19) прабіліся ў другі кваліфікацыйны раўнд юнацкай Лігі УЕФА, адолеўшы па суме дзвюх сустрэч балгарскі «Лудагарэц». У першай гульні беларусы саступілі з лікам 0:1, прапусціўшы мяч на 90-й хвіліне сустрэчы. У другім паядынку дынамаўцы ўзялі рэванш з вынікам 2:0 дзякуючы галам Трафіма Мельнічэнкі і Максіма Будзько (з пенальці).

Наступным сапернікам мінчан будзе пераможца двухматчавага супрацьстаяння паміж славенскім «Марыборам» і нямецкім «Майнцам». У першай гульні нямецкая каманда абгуляла сапернікаў у Славеніі з лікам 2:0. Іх сустрэча ў адказ адбудзецца 25 кастрычніка ў Германіі. Паядынкі другога раўнду пройдуць 8 і 29 лістапада.

Няўдача тыдня. Валейбалісткі «Мінчанкі» прайгралі ў расійскай Суперлізе на выездзе «Туліцы» — 1:3. Беларускі ўдала стартавалі ў гульні, перамогшы ў першай партыі, але далей выпусцілі ініцыятыву. У першым туры 30 верасня беларускі саступілі ў Казані «Дынама-Ак Барсу» — 0:3. Наступны матч у жаночым чэмпіянаце Расіі «Мінчанка» правядзе 14 кастрычніка дома супраць «Ленінградкі». Прадстаўнік нашай краіны ў мужчынскай Суперлізе салігорскі «Шахцёр» стартуе ў турніры 11 кастрычніка матчам з дзейным чэмпіёнам Расіі казанскім «Зенітам» у сталічным Палацы спорту «Уручча» ў 17.30.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота з адкрытых крыніц

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.