Вы тут

Доля юаня ў глабальных плацяжах заўважна ўзрасла


Па выніках жніўня ўзрасла доля кітайскай валюты «жэньміньбі» (юань) у глабальных плацяжах, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Паказчык павялічыўся з 3,06 працэнта ў ліпені да 3,47 працэнта ў жніўні, адзначаецца ў справаздачы Таварыства сусветных міжбанкаўскіх фінансавых тэлекамунікацый (SWIFT). Юань захаваў пятае месца сярод нацыянальных валют па аб'ёме выкарыстання ў глабальных плацяжах.
 
Кошт плацяжоў у юанях таксама павялічыўся на 18 працэнтаў у параўнанні з папярэднім месяцам. Паводле справаздачы, САР Сянган з доляй 73,16 працэнта быў найбуйнейшым рынкам для афшорных аперацый у юанях, за ім ішлі Вялікабрытанія (5,51 працэнта) і Сінгапур (3,81 працэнта).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».