Вы тут

Раскошны шакаладны, восеньскі фрэнч і эфект «перапёлчыных яек»


Акунуцца ў атмасферу залатой восені дапаможа манікюр, зроблены як у адценнях пары года, якая настала, так і ў цёплых танах мінулага лета. Разбяром, якім трэндам варта надаць увагу.


Фота: pexels.com

Раскошны шакаладны

Апошнім часам гэты глыбокі колер карыстаецца вялікай папулярнасцю. Важна падабраць правільнае адценне, каб яно выглядала высакародна і прыцягвала ўвагу. Такі манікюр не толькі надае вашаму абліччу вытанчанасці, але і з’яўляецца ўніверсальным варыянтам, паколькі без праблем спалучаецца са шматлікімі элементамі гардэроба.

Восеньскі фрэнч

Гэтая пара года дае нам дзіўную магчымасць па-новаму інтэрпрэтаваць вядомыя ўсім варыянты нейл-дызайну. Класічны белы «ніз» можна замяніць на ўжо вядомы нам глыбокі карычневы або вабны барвовы. Так вы не толькі адновіце манікюр, але і элегантна зробіце акцэнт на восені.

Высакародны ізумруд

Калі сумна, што лета мінула, звярніце ўвагу на глыбокае цёмна-зялёнае адценне. Такі дызайн будзе выглядаць дорага і вытанчана, і адначасова нагадае аб сонечных днях.

Гатычны

Варыянт манікюру, які перанясе вас у эпоху нулявых, калі актыўна развівалася субкультура «эма» і «готаў». Гэта цудоўная магчымасць успомніць атмасферу таго часу. Паспрабуйце чорнае матавае пакрыццё, а калі жадаеце дадаць разыначку, дапоўніце дызайн бліскучымі палоскамі на кончыках пазногцяў.

Вытанчаны вінны

Колер апалай лістоты і глінтвейну, які сагравае, — глыбокі вінны падорыць адчуванне спакою і камфорту, надасць вашаму вобразу элегантнасці. Гэта  адценне стане выдатным дадаткам да восеньскага ўбору, выконваючы ролю «вішанкі на торце».

Далікатны нюдавы

Нягледзячы на колеравую гаму восені, перавагу можна аддаць і светлым варыянтам. Стварыць далікатны манікюр дапаможа абранае нюдавае адценне. Такі варыянт універсальны і па-за залежнасцю ад пары года добра ўпрыгожыць любы вобраз.

Аксаміт

Вяртаецца мода на бліскучыя адценні ў манікюры: такія кіпцікі нагадваюць белую глазуру. З чым лепш за ўсё спалучаць шымер на пазногцях? Найлепшым выбарам будзе магнітны лак, які «актывуе» мігатлівыя часціцы, ствараючы эфект аксаміту. Такі варыянт манікюру падыдзе не толькі для святочнага вечара, але і для штодзённых вобразаў. Ён узніме настрой сваім асляпляльным выглядам.

«Бурбалкі»

Жадаючы зрабіць манікюр, які прыцягне ўвагу сваёй нестандартнасцю, можаце абраць «бурбалкі». Для гэтага на непакрытыя пазногці наносіцца сумесь з цвёрдага гелю і жаданага адцення лаку — так ствараецца эфект рэльефнай паверхні. Для больш арыгінальнага вобраза можна зрабіць «бурбалкі» розных адценняў: ад светлых і ўніверсальных да яркіх восеньскіх.

«Мазкі пэндзлем»

Якія фарбы выкарыстоўвае ў сваёй палітры восень? Перадайце танец лісця, якое ападае, адлюстраваўшы адпаведныя мазкі на пазногцях. Нядбайныя рыскі барвовага, карычневага ці аранжавага колераў дапамогуць вам акунуцца ў залатую пару і належным чынам атрымаць ад яе асалоду. Каб манікюр выглядаў гарманічна, такі дызайн лепш выкарыстоўваць на некаторых пазногцях, упрыгожыўшы іншыя глыбокім аднатонным колерам.

Эфект «перапёлчыных яек»

Такі манікюр не толькі падніме вам настрой, але і будзе прыцягваць увагу навакольных сваёй нестандартнасцю. Дызайн універсальны, таму добра падыдзе для розных колераў. Пры жаданні ў афармленні можна выкарыстоўваць як глянцавы, так і матавы топ-лакі — рашэнне ніяк не адаб’ецца на канчатковым выніку.

Лізавета МАЛЬЧУК

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.