Вы тут

Праверка боегатоўнасці добраахвотніцкіх падраздзяленняў унутраных войскаў пачалася ў Беларусі


Па даручэнні Прэзідэнта пад кіраўніцтвам Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі пачалася раптоўная праверка баявой гатоўнасці добраахвотніцкіх падраздзяленняў, што складаюцца з ваеннаслужачых, якія раней праходзілі службу ў спецпадраздзяленнях МУС і ўнутраных войскаў, паведамілі БелТА ў Міністэрстве ўнутраных спраў.


Больш за 500 байцоў добраахвотніцкага атрада «Смерч» і асацыяцыі ветэранаў падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння войскаў МУС «Гонар» некалькі дзён адточвалі свае навыкі па агнявой, тактычнай, медыцынскай падрыхтоўцы. Дабравольцы адпрацоўвалі тактычныя перамяшчэнні на полі бою, дзеянні на спецыяльным транспарце, вывучалі новыя віды ўзбраення, а таксама праводзілі разведку мясцовасці з дапамогай беспілотнікаў.

«Вялікі дзякуй за тое, што праявілі ініцыятыву і не проста апраўдалі чаканні, але пераўзышлі іх. Атрымаўшы сігнал, вы добрасумленна і аператыўна прыбылі для выканання пастаўленых задач, — звярнуўся да байцоў намеснік міністра ўнутраных спраў — камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў. — Дзякуючы ў тым ліку вашай прысутнасці ўнутраныя войскі на гэты момант укамплектаваны, моцныя і падрыхтаваны як ніколі. Мы шчыра цэнім высакародны парыў вашай душы, з нашага боку ён не застанецца незаўважаным».

Камандуючы адзначыў, што цяпер прапрацоўваецца пытанне прысваення па выніках збораў чарговых воінскіх званняў. Напрамак ваенна-мабілізацыйнай работы і тэрытарыяльнай абароны будзе планамерна ўзмацняцца.

Прэв’ю: МУС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Натурпрадукт у спадчыну

Натурпрадукт у спадчыну

Як Якуб Колас атрымліваў па два ўраджаі з адной градкі, і што з «даўно забытага старога» актуальна на хвалі цікавасці да эказемляробства.

Экалогія

Змяненні клімату: прычыны і перспектывы

Змяненні клімату: прычыны і перспектывы

Заклікаюць скарачаць выкіды CO2 аж да нулявых паказчыкаў, укараняць зялёныя тэхналогіі.

Грамадства

«Абяцаюць вялікія грошы і меры канспірацыі, але ўсе закладчыкі затрымліваюцца»

«Абяцаюць вялікія грошы і меры канспірацыі, але ўсе закладчыкі затрымліваюцца»

Праваахоўнікі расказалі, як маладых людзей вярбуюць для распаўсюджвання наркотыкаў і чым гэта звычайна заканчваецца.

Грамадства

У Беларусі прайшоў Адзіны дзень галасавання

У Беларусі прайшоў Адзіны дзень галасавання

Аб тым, як праходзіць Адзіны дзень галасавання, — у паведамленнях нашых карэспандэнтаў.