Вы тут

Надвор’е: На дварэ шэра, дажджліва, холадна і... слізка


Дождж уперамешку з мокрым снегам чакаецца на тэрыторыі нашай краіны ў пачатку трэцяй дэкады кастрычніка, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота pixabay.com

Заўтра будзе пераважаць воблачнае надвор’е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман і галалёд. Вецер прагназуецца паўночна-ўсходні, усходні 4–9 м/с, удзень месцамі з парывамі да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 па поўначы да плюс 6 па поўдні краіны, днём будзе 3–9 цяпла. Атмасферны ціск ноччу будзе слаба падаць, днём істотна не зменіцца.

А ў суботу ўмовы надвор’я прадоўжаць вызначаць маларухомыя кантрасныя атмасферныя франты, на паўднёвы захад Беларусі чакаецца паступленне цёплых паветраных мас. Захаваецца перавага хмарнага надвор’я. У многіх раёнах краіны пройдуць ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу (увага!), месцамі па краіне чакаюцца моцныя ападкі. Ноччу і раніцай месцамі слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер усходні парывісты, у асобных раёнах моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад мінус 3 градусаў да 4 цяпла, па поўдні Беларусі да плюс 7 градусаў. Максімальная тэмпература днём складзе ад плюс 1 градуса па паўночным усходзе да плюс 15 градусаў па паўднёвым захадзе краіны.

У нядзелю мы трапім пад уплыў франтальнай сістэмы і цёплых паветраных мас, якія распаўсюджваюцца да нас з паўднёвага захаду Еўропы. Будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, ноччу па паўночным усходзе краіны з мокрым снегам. Уначы і раніцай месцамі чакаецца туман, па паўночным усходзе Беларусі ў асобных раёнах слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер уначы паўднёва-ўсходні, удзень пераменных напрамкаў парывісты, уначы месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу будзе ад нуля градусаў па паўночным усходзе да 11 цяпла па паўднёвым захадзе краіны. У нядзелю днём будзе адносна цёпла, калі максімальная тэмпература складзе ад плюс 4 градусаў па поўначы да 16 цяпла па поўдні краіны.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у панядзелак часам будуць ісці дажджы. Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 3–10 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе 5–12 цяпла, па поўдні — да плюс 14 градусаў.

І ў аўторак месцамі па краіне будуць ісці кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 2–9 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе 6–13 цяпла, па паўднёвым захадзе краіны — да плюс 15 градусаў.

І зноў злёгку пахаладае ў нас у сераду. У гэты дзень 25 кастрычніка, месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу, уначы магчымы мокры снег. Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 1–8 цяпла, па паўночным усходзе месцамі — ад нуля да мінус 3 градусаў. Удзень будзе ад плюс 3 па паўночным усходзе да плюс 14 градусаў па паўднёвым захадзе краіны.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі?