Дарагія суайчыннікі!
Сардэчна віншую вас з Днём бацькі.
Гэта свята падкрэслівае асаблівую ролю мужчын ва ўмацаванні традыцыйнай беларускай сям’і. Бацькоўскія клопаты ахопліваюць шырокае кола абавязкаў і патрабуюць цярпення, увагі, працавітасці і маральнай сталасці. Галава сям’і служыць безумоўным прыкладам для сваіх дзяцей, дапамагае ім стаць усебакова развітымі і дастойнымі людзьмі, сапраўднымі патрыётамі. Вобраз адказнага бацькі, пераходзячы з узростам у ролю клапатлівага дзеда, толькі ўзмацняе сувязь пакаленняў і стварае аснову для працягу традыцый роду.
Шчыра ганаруся, што ў нашай краіне шмат надзейных мужчын, якія адданы роднай Беларусі і заўсёды стаяць на абароне дабрабыту, справядлівага і дастойнага жыцця сваіх блізкіх.
Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця, міру і дабра.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА
21 кастрычніка 2023 года
Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя.
6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.