Вы тут

Кітаец стаў чэмпіёнам свету па прыгатаванні тырамісу


Кітаец Люй Хаажань з правінцыі Цзянсу (Усходні Кітай) стаў пераможцам сусветнага чэмпіянату па прыгатаванні тырамісу, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


У італьянскім Мілане прайшоў сусветны конкурс выпечкі, дэсертаў і тартоў 2023 года (FIPGC). Дзякуючы бездакорнаму майстэрству і творчаму падыходу да дызайну кітайскі кандытар Люй Хаажань заваяваў тытул чэмпіёна свету па прыгатаванні тырамісу, стаўшы першым кітайцам, удастоеным гэтага звання. Каманда з  трох яго вучняў заняла другое месца ў чэмпіянаце свету па дызайне тартоў.

Люй Хаажань нарадзіўся ў 1996 годзе. Яго бацькі былі ўладальнікамі пякарні, менавіта яны аказалі ўплыў на фарміраванне яго цікавасці да засваення кандытарскага мастацтва. Па словах кандытара, ён з дзяцінства любіць есці хлеб і захапляецца прыгатаваннем прысмакаў. Ва ўзросце 15 гадоў Люй Хаажань вырашыў спецыялізавацца на прыгатаванні еўрапейскіх дэсертаў і прысмакаў, гэтаму ён вучыўся ў кандытарскіх навучальных установах у гарадах Сучжоў і Шанхаі.

На конкурсе FIPGC-2023, у якім прынялі ўдзел звыш 20 краін свету, Люй Хаажань прадставіў два кандытарскіх вырабы — класічны традыцыйны тырамісу пад назвай «Чароўны сад» і незвычайную версію са смакам какоса і цытрыны пад назвай «Усходняя міфалогія». Яго творы адрозніваліся не толькі выдатным густам і элегантным знешнім выглядам, але і крэатыўнасцю і глыбокім культурным сэнсам, таму яны вылучыліся сярод іншых конкурсных работ.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.