Вы тут

Тэмы гутарак членаў Савета Рэспублікі ў калектывах


Ідэалогія, памяць, бяспека. Тэмы гутарак членаў Савета Рэспублікі ў калектывах


Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава прыняла ўдзел у пасяджэнні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, дзе быў разгледжаны шэраг актуальных пытанняў. Падчас абмеркавання стану спраў з кадравым забеспячэннем ідэалагічнай работы ў арганізацыях сталіцы спікер верхняй палаты парламента адзначыла, што ад працы ідэолага залежыць вельмі многае. Па яе словах, калі чалавек займае кіруючую пасаду і ўмее працаваць з людзьмі, гэта выдатна. У якасці асноўнай задачы ідэолага Старшыня Савета Рэспублікі вызначыла ўменне даносіць праўдзівую інфармацыю аб тым, што адбываецца не толькі на прадпрыемстве або ў арганізацыі, але і ў краіне, у свеце ў цэлым. «Да людзей трэба ставіцца па-чалавечы, і галоўнае — справядліва, — дадала Наталля Качанава. — Што Прэзідэнт сказаў у звароце да народа і парламента? Сумленне, справядлівасць, дапамога, узаемападтрымка. Вось што мусіць быць у нас ключавым. І трэба ўважліва слухаць, што гаворыць Прэзідэнт, праводзіць гэту ідэалогію ў жыццё. За гэтым — мір у нашай краіне. Ад кожнага з нас залежыць, якой будзе наша краіна заўтра». Спікер звярнула ўвагу на ўменне прыцягнуць моладзь на прадпрыемствы. Па яе меркаванні, трэба часцей праводзіць сустрэчы са студэнтамі, школьнікамі, абменьвацца перадавым досведам.

Намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Валерый Бельскі прыняў удзел у пасяджэнні Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта, падчас якога былі разгледжаны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за дзевяць месяцаў і ход выканання Дзяржаўнай праграмы «Увекавечанне памяці аб загінулых пры абароне Айчыны» на 2021—2025 гады. Сенатар пацікавіўся, як адаптуюцца суб'екты гаспадарання раёна да змен у сферы рэгулявання малога і сярэдняга бізнесу, у тым ліку ў галіне падаткаабкладання, як расцэньваюць новаўвядзенні прадпрымальнікі. Віцэ-спікер падкрэсліў высокую значнасць работы, якая праводзіцца Уздзенскім раённым камітэтам ГА «БРСМ» па стварэнні інтэрнэт-рэсурсу, які змяшчае інфармацыю аб памятных месцах, прысвечаных гістарычным падзеям Вялікай Айчыннай вайны, што адбыліся на тэрыторыі раёна, і аднаўленню даных аб знішчаных фашыстамі населеных пунктах. «Цяпер тэхналогіі дазваляюць стварыць так званую дапоўненую рэальнасць, і такія тэхналогіі трэба актыўна выкарыстоўваць, — лічыць Валерый Бельскі. — Гэта робіцца не толькі для ўвекавечання памяці. Гэта вельмі важна з пункту гледжання прыцягнення маладога пакалення, схільнага да новых тэхналогій, да гістарычных падзей, фарміравання патрыятызму і гатоўнасці абараняць сваю Айчыну ў выпадку неабходнасці».

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Міхаіл Русы ў рамках адзінага дня інфармавання сустрэўся з працоўным калектывам ААТ «Эксперыментальная база «Доўск» Рагачоўскага раёна, супрацоўнікамі шэрагу ўстаноў і жыхарамі вёскі Званец. Галоўнай тэмай адкрытай размовы стала сацыяльная бяспека, яе асноўныя прынцыпы і прыярытэты. Падчас дыялогу былі абмеркаваны розныя аспекты: падтрыманне сямейных каштоўнасцяў і захаванне моцнай сям'і як залогу стабільнасці беларускага грамадства, забеспячэнне эфектыўнай занятасці, умацаванне здароўя беларускага народа. Таксама былі разгледжаны тэмы харчовай бяспекі краіны, прадухілення траўматызму на вытворчасці і іншых надзвычайных сітуацый. Як звярнуў увагу член Прэзідыума Савета Рэспублікі, мы змаглі пры няпростай знешнепалітычнай сітуацыі захаваць сацыяльныя гарантыі, забяспечыць занятасць, рост узроўню жыцця насельніцтва, а самае галоўнае — стабільнасць у грамадстве.

Вераніка КАНЮТА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.