Вы тут

Сафары дэмакратыі


Для мяне мужчынскім ідэалам быў дзед. Праз пару соцень метраў ад нас стаяла дзедава хата. Франтавік і разведчык, ляснік, заліхвацкі прафесіянал у сваёй справе. Для мяне — ідэал. Я быў не толькі сын свайго бацькі, але і, напэўна, больш унук свайго дзядулі. Таму найлепшай пахвалой было, калі мне казалі пра падабенства з дзядулем. Бывала, малым стаю ў вясковай царкве, нібы тая свечка, а бабулі перашэптваюцца: «Вось Ванькаў унук». Дзед ганарыўся мной, а я — ім. Мне ва ўсім хацелася быць на яго падобным, толькі вось я так і не змог стаць паляўнічым. Не маё гэта, не падымаецца рука забіць звера ці птушку...


Прэв'ю: pixabay.com

А ёсць жа людзі і нават краіны, што палююць на людзей. Я зараз не толькі пра сафары «айцоў заходняй дэмакратыі» на людзей з іншым колерам скуры, на якое яны выходзяць не першае стагоддзе. Я пра нашых суседзяў. Што яны вырабляюць з мігрантамі і бежанцамі на граніцы. Памятаеце, як у фільме Рома кінаплёнка бегла назад у мінулае. Вось і я ўяўляю такое. Здаецца, не было ні Нюрнбергскага працэсу, ні розных там канвенцый. Назад — да дзікунскіх звычак. Вось бялявы з блакітнымі і бязлітаснымі вачыма эсэсавец кідае немаўля ў вогнішча. Круцім плёнку далей. Крыжаносец падносіць паходню да драўляных сцен невялікай царквы, у якой закатаваны нашы продкі. Няўжо нічога не змянілася?..

Я не маю права разважаць, хто большы НЕчалавек. Той, хто гэта здзяйсняў, аддаваў загады, старанна вылічваў, колькі індзейцаў, абарыгенаў альбо славян патрэбна пакінуць на іх спрадвечнай зямлі? Той, хто загадваў скідваць бомбу «малыш» на японскіх дзяцей? Той, хто руйнаваў дамы югаславаў, вынішчаў жыхароў Блізкага Усходу, Афрыкі?

Паважаны чытач, беларус, ці ты можаш уявіць замест бялявага з блакітнымі і бязлітаснымі вачыма эсэсаўца савецкага салдата, ці нашага вайскойца? Мільёны разоў — не. «Не» са знакам бясконцасці. Адзін толькі помнік у берлінскім Трэптау-парку адказвае на ўсе гэтыя пытані. А вось яны так рабілі. Падобнымі займаюцца і цяпер. Як сказаў нядаўна Прэзідэнт: «Для іх гэта норма. Яны мярзотнікі, крыжакі. У гісторыі заўсёды было так».

Разважаць пра еўрапейскі гуманізм і пасміхацца з меркаванняў ваенных экспертаў пра дзікую мілітарызацыю суседзяў не раю. Збеглыя медыя будуць вас упэўніваць: маўляў, гэта байкі прапаганды, гэта яны так запужаць грамадства спрабуюць. Лепш спытайце пра еўрапейскую гасціннасць у мігрантаў, якіх выгналі праз брамкі для жывёл на нашу тэрыторыю, — у тых, што засталіся жывымі, што страцілі нагу, руку альбо роднага бацьку, якога «цывілізаваныя еўрапейцы» забівалі на вачах... Зноў плёнка круціцца назад — гэта ўжо было. Добра экіпіраваныя ваенныя гоняць бездапаможных бяззбройных людзей насуперак іх волі. Сёння — выціскаюць з еўрапейскага «саду» мігрантаў. Гэта так нагадвае жудасныя кадры, знятыя Элемам Клімавым. «Ідзі і глядзі». Глядзі і параўновай. Нічога не змянілася. Але не, прабачце. Замест рыцараў жалезнага крыжа — польскія жаўнеры і латышскія ды літоўскія абаронцы. Маршы СС па вуліцах Рыгі дарма не прайшлі. Вось яно — сапраўднае аблічча заходняй цывілізацыі. У гэтых фактах схавана цэлая тэндэнцыя. Даруйце, філасофія. Палявання на «унтэр мэншэн». Яно адбываецца па-рознаму. Ментальнае — за сэрцамі і душамі, прамое — за жыццямі людзей.

І, што цікава, пакуль беларускія пагранічнікі баранілі межы ЕС ад тых жа мігрантаў — не было ні памерлых, ні забітых, ні замарожаных. Але «праваабаронцы» пільна за ўсім сачылі, каб не дай бог што... А дзе тыя праваабаронцы цяпер? Чаму не бачаць, не б’юць ва ўсе званы з усіх трыбун, што нашы суседзі настолькі страцілі сумленне, што нават проста памерлых выкідваюць на беларускую тэрыторыю. Насамрэч усе яны страцілі і культуру, і Бога, і нават сябе. І няхай колькі заўгодна некаторыя гавораць пра іх з прыдыханнем «Еўропа!», іх справы, іх дзеянні і бяздзейнасць сведчаць пра іншае — звычайныя дзікуны.

Ідзі і глядзі. Глядзі і параўноўвай. Што яшчэ не зразумела, прамым тэкстам нам ужо сказана: ёсць «сад» і «джунглі». Жыхары «саду» ходзяць палююць на тых, хто з «джунгляў». Такое яно — сафары дэмакратыі.

Яўген ПУСТАВОЙ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Жыццё Віцебскай спецыяльнай школы-інтэрната. Дзень інвалідаў адзначаюць у Беларусі

Жыццё Віцебскай спецыяльнай школы-інтэрната. Дзень інвалідаў адзначаюць у Беларусі

Кожны дзень тут, як і ў звычайнай школе, праходзіць па раскладзе.

Грамадства

«Куток надзеі» для безгаспадарчых сабак

«Куток надзеі» для безгаспадарчых сабак

Як валанцёрскі рух падтрымлівае чатырохлапых «сяброў».

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам трэба звярнуць увагу на знакі, якія пасылае лёс.