Вы тут

Лукашэнка — гендырэктару «Расатама» : Не хочацца вас з Беларусі адпускаць


Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку далажылі аб гатоўнасці БелАЭС, перадае БелТА.


Пётр Пархомчык, віцэ-прэм’ер і старшыня прыёмачнай камісіі БелАЭС, далажыў, што ўсе члены камісіі падпісалі акт прыёмкі другога блока ў прамысловую эксплуатацыю.

Кіраўнік дзяржавы пазначыў пытанне аб перспектывах далейшага супрацоўніцтва з «Расатамам». «Мне не хочацца вас з Беларусі адпускаць», — сказаў ён гендырэктару дзяржкарпарацыі Аляксею Ліхачову.

«А нам не хочацца сыходзіць», — адказаў ён.

Аляксей Ліхачоў падкрэсліў камфортную і плённую працу на аб’екце разам з беларускімі спецыялістамі. Ён запрасіў беларускі бок падключыцца і да замежных будоўляў «Расатама»

Міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч падкрэсліў, што завяршэнне будаўніцтва БелАЭС — гэта вялікі крок у тэхналагічным развіцці нацыянальнай эканомікі, а ў выніку — павышэнне якасці жыцця людзей.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі. 

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.