Вы тут

Школьнікі змогуць вывучаць на факультатывах архітэктуру і робататэхніку


Міністэрства адукацыі зацвердзіла праграмы пяці новых факультатыўных заняткаў: «У свеце архітэктуры і дызайну: выбіраем прафесію», «Асновы інжынерна-тэхнічнай творчасці», «Займальная робататэхніка», «Асновы рацыянальнага прыродакарыстання і аховы прыродных рэсурсаў» і «Сучасныя камп’ютарныя тэхналогіі: ад гульні да прафесіі».


Наведваць факультатывы змогуць вучні 8-10-х класаў. 

Мяркуецца, што ў выніку асваення праграмы факультатыва «У свеце архітэктуры і дызайну» школьнікі будуць валодаць базавымі тэхналагічнымі кампетэнцыямі, развітым тэхналагічным мысленнем, асновамі тэхнаэтыкі і эстэтыкі, азнаёмяцца з сучасным узроўнем тэхналогій і зместам прафесійнай дзейнасці архітэктара і дызайнера.

Навучэнцы будуць ведаць асноўныя асноўныя помнікі архітэктуры і горадабудаўніцтва Беларусі, метады і тэхнічныя прыёмы архітэктурнага макетавання, камп’ютарныя метады візуалізацыі архітэктурных і архітэктурна-дызайнерскіх аб’ектаў, ключавыя канцэпцыі 2D-і 3D-праектавання. Яны навучацца мадэляваць і макетаваць архітэктурна-дызайнерскія аб’екты, выкарыстоўваць колер у праектаванні і дызайне архітэктурнага асяроддзя, абгрунтоўваць каларыстычнае рашэнне, выкарыстоўваць графічныя рэдактары і камп’ютарныя праграмы для распрацоўкі дызайн-праектаў і інш.

На факультатыве «Асновы інжынерна-тэхнічнай творчасці» школьнікаў навучаць характарызаваць канструктыўныя асаблівасці аўтамабіляў, вызначаць асаблівасці функцыянавання бензінавага, дызельнага рухавікоў унутранага згарання, электрарухавіка, адрозніваць віды лазераў, рабіць гравіроўку на розных матэрыялах, атрымліваць нанаструктуры хімічнымі метадамі, канструяваць розныя мадэлі ўстановак для атрымання энергіі з аднаўляльных крыніц і гэтак далей.

На факультатыве «Займальная робататэхніка» навучэнцы даведаюцца аб асноўных метадах і спосабах канструявання механізмаў аўтаматычных прылад, прынцыпах кіравання перыферыйнымі прыладамі камп’ютара, мікракантролера. Асвояць фізічныя асновы электронікі, механікі, схематэхнікі. Яны змогуць, у прыватнасці, вырашаць тыповыя задачы па электроніцы і схематэхніцы, распрацоўваць алгарытмы праграм, ствараць 3D-мадэлі робататэхнічных прылад і дэталяў элементаў канструкцыі, чарцяжы на іх аснове, праграмаваць мікракантролеры ў праграмным асяроддзі Arduino IDE.

Факультатыў «Асновы рацыянальнага прыродакарыстання і аховы прыродных рэсурсаў» навучыць падлеткаў вызначаць па вонкавых прыкметах мінералы і горныя пароды, іх фізічныя ўласцівасці, вырошчваць крышталі, вызначаць іх будову і ўласцівасці, працаваць з прыборамі і абсталяваннем, прызначанымі для маніторынгу стану навакольнага асяроддзя, рыхтаваць асяроддзе для пасеву мікраарганізмаў, праводзіць мікраскапіраванне мікраарганізмаў і раслінных аб’ектаў, выкарыстоўваць кантрольна-вымяральныя прыборы для кантролю якасці вады…

Што тычыцца факультатыва «Сучасныя камп’ютарныя тэхналогіі: ад гульні да прафесіі», то пры засваенні яго праграмы школьнікі азнаёмяцца з магчымасцямі і асноўнымі элементам мовы разметкі HTML, асноўнымі CSS-уласцівасцямі, якія выкарыстоўваюцца пры стылізацыі вэб-старонак, відамі інфармацыі і метадамі яе абароны. Яны будуць умець, напрыклад, ствараць вэб-старонкі, рашаць лагічныя задачы, звязаныя з распрацоўкай архітэктуры вэб-старонкі, планаваць і ажыццяўляць праектаванне, праграмнае мадэляванне аб’ектаў віртуальнай і дапоўненай рэальнасці, аналізаваць перадачу даных у лакальных сетках, вызначаць мэты і задачы, якія вырашаюцца ў рамках процідзеяння сеткавым кібератакам.

Навучальныя праграмы факультатываў былі распрацаваны для сучаснага практыка-арыентаванага навучання і прызначаны для правядзення заняткаў з высокаматываванымі, адоранымі і таленавітымі навучэнцамі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота Лізаветы ГОЛАД

Выбар рэдакцыі

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі? 

Культура

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

«Пласт роднай зямлі — п’едэстал для паэта...» 

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.