Вы тут

Як фермеры могуць атрымаць фінансаванне на закладку новых яблыневых садоў


Як фермеры могуць атрымаць фінансаванне на закладку новых яблыневых садоў, распавялі ў праекце БелТА «Краіна гаворыць» спецыялісты Брэсцкага і Віцебскага аблвыканкамаў.


Фота БелТА

Згодна з праграмай «Аграрны бізнес» у рэспубліцы распрацавана праграма па закладцы яблыневых садоў, сказаў начальнік упраўлення земляробства, раслінаводства і кормавытворчасці камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама Валерый Нярозя. «Сёлета ў Беларусі павінна быць закладзена 500 га садоў, для гэтага выдзяляюцца сродкі. Яблыні саджаюцца ў вызначаным парадку і з пэўным нахілам», — растлумачыў ён.

Усе жадаючыя і сялянска-фермерскія гаспадаркі, і буйныя таварныя арганізацыі, якія хочуць закласці сад, павінны падаць заяўкі ў Мінсельгасхарч. Сродкі на гэтыя мэты вылучаюцца гаспадаркам на конкурснай аснове ў залежнасці ад вопыту і вынікаў працы. «У канцы кастрычніка завяршылася падача заявак. Ад Віцебскай вобласці сёлета падалі заяўкі дзве гаспадаркі. Патрабаванні жорсткія: неабходна наяўнасць саду, сховішча і інш», — падкрэсліў Валерый Нярозя.

Намеснік старшыні Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Мурын дадаў, што вясной гэтага года таксама праводзіўся конкурс, дзе перамаглі тры арганізацыі з Брэсцкай вобласці. «Патрабаванні сапраўды жорсткія, але тым не менш, каб выконваць усе мерапрыемствы для атрымання якаснай прадукцыі, якая сёння нам патрэбна, па-іншаму ніяк», — лічыць спецыяліст.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».