Вы тут

Падрабязнасці сустрэчы Прэзідэнта з Наталляй Качанавай


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся са Старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай. На парадку дня — пытанні, якія не губляюць сваёй важнасці для грамадства і краіны.


Фота: БелТА

Першае пытанне, якое акрэсліў кіраўнік дзяржавы, — хуткія парламенція выбары. «У вас ёсць цэлы зрэз тых праблем, якія трэба будзе пракантраляваць пры падрыхтоўцы і правядзенні выбараў», — падкрэсліў ён. Аляксандар Лукашэнка расказаў, што дэталёва гэтыя пытанні будуць абмеркаваны на хуткай нарадзе з прадстаўнікамі палітычных партый, якія прайшлі рэгістрацыю і маюць намер удзельнічаць у парламенцкіх выбарах. Па словах Прэзідэнт, неабходна абмеркаваць сітуацыю на месцах. «Мы сказалі, што мы будзем усяляк удзельнічаць у гэтых выбарах, я маю на ўвазе вертыкаль улады. Гэта вельмі важная кампанія ў Беларусі. Важнейшай палітычнай кампаніі ў наступным годзе няма. І следам жа фарміраванне Усебеларускага народнага сходу, абранне дэлегатаў. Як ідуць справы з вашага пункту гледжання? — пацікавіўся Прэзідэнт. — І я прашу вас і далей не адыходзіць ад гэтай тэмы, наколькі гэта магчыма, наколькі гэта трэба будзе, Цэнтральнай выбарчай камісіі дапамагаць і падтрымліваць іх разам з Адміністрацыяй Прэзідэнта і ніжняй палатай парламента».

Другое пытанне — кадравыя праблемы. «Я хацеў бы, каб Савет Рэспублікі меў канцэнтраваную думку і хацеў бы ад вас пачуць на дадзены момант, як ідуць справы», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Трэцяе пытанне — Мінск, паколькі Наталля Качанава — упаўнаважаны Прэзідэнта па Мінску. «Як ідуць тут справы? Мяне цікавяць пытанні забеспячэння насельніцтва, перш за ўсё ўсім неабходным, прадуктамі харчавання, адзенне, абутак, як адчуваюць сябе мінчане ў гэтай сітуацыі?» — пацікавіўся кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт адзначыў актыўную работу сенатараў у рэспубліцы, шматлікія сустрэчы з людзьмі ў розных рэгіёнах. «Вы мне абяцалі, што будзеце канцэнтраваць тое, што адбываецца ў Беларусі і даложыце пры неабходнасці. Хацеў бы пачуць вашу пазіцыю ў гэтым плане», — сказаў ён.

Наталля Качанава падкрэсліла, што зараз ідзе падрыхтоўка да важнага электаральнага перыяду ў жыцці нашай краіны. «Гэта палітычна важна для нас усіх. І я хацела б сказаць, што мясцовыя органы ўлады, губернатары — усё актыўна ўключыліся ў гэтую работу. Варта адзначыць, што актыўна ўключыліся ў гэтую работу і нашыя грамадскія арганізацыі, палітычныя партыі. Мы бачым гэтую актыўнасць. Людзі разумеюць, наколькі гэта важна і наколькі важны гэты перыяд у жыцці краіны. Мы адсочваем сітуацыю, якая складваецца на месцах, якія ёсць праблемы, якія ёсць пытанні», — адзначыла яна. Старшыня Савета Рэспублікі звярнула ўвагу, што падчас электаральнай кампаніі кандыдаты ў дэпутаты заўсёды гавораць аб тых пытаннях, у вырашэнні якіх яны будуць аказваць садзейнічанне нашым людзям, выбаршчыкам. «Вядома, мы адсочваем і гэтыя пытанні, наколькі вырашаны тыя праблемы і задачы», — падкрэсліла спікер.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Натурпрадукт у спадчыну

Натурпрадукт у спадчыну

Як Якуб Колас атрымліваў па два ўраджаі з адной градкі, і што з «даўно забытага старога» актуальна на хвалі цікавасці да эказемляробства.

Экалогія

Змяненні клімату: прычыны і перспектывы

Змяненні клімату: прычыны і перспектывы

Заклікаюць скарачаць выкіды CO2 аж да нулявых паказчыкаў, укараняць зялёныя тэхналогіі.

Грамадства

«Абяцаюць вялікія грошы і меры канспірацыі, але ўсе закладчыкі затрымліваюцца»

«Абяцаюць вялікія грошы і меры канспірацыі, але ўсе закладчыкі затрымліваюцца»

Праваахоўнікі расказалі, як маладых людзей вярбуюць для распаўсюджвання наркотыкаў і чым гэта звычайна заканчваецца.

Грамадства

У Беларусі прайшоў Адзіны дзень галасавання

У Беларусі прайшоў Адзіны дзень галасавання

Аб тым, як праходзіць Адзіны дзень галасавання, — у паведамленнях нашых карэспандэнтаў.