У мастацкай галерэі ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці» праходзіць выстава грамафонаў «Гукі мінулага», якую можна наведаць па 10 снежня.
— На выставе дэманструюцца патэфоны, якія бытавалі на тэрыторыі Беларусі ў 1920 — 1960-х гг. Ідэя выстаўкі ў тым, каб паказаць элементы гарадской культуры савецкага перыяду: паяўленне патэфонаў было важнай культурнай з’явай у жыцці народа. Прадстаўлены даваенныя і пасляваенныя музычныя апараты. Яны былі створаны пераважна на прадпрыемствах СССР, але таксама і за яго межамі. Большасць патэфонаў знаходзіцца ў працоўным стане, у сувязі з гэтым падчас творчых сустрэч у наведвальнікаў будзе магчымасць пазнаёміцца з рэпертуарам выканаўцаў савецкага перыяду, а галоўнае з непаўторным гучаннем музыкі мінулай эпохі на пласцінках, — расказала асноўны метадыст аддзела традыцыйнага мастацтва Марыя Карпянкова.
— Патэфон, як унікальны аб’ект, яднае дасягненні тэхнічнай думкі, прагу людзей да музыкі і танцаў, матэрыяльную культуру першай паловы ХХ стагоддзя. У экспазіцыю ўвайшлі патэфоны з прыватнай калекцыі Уладзіміра Бярберава, этнографа, калекцыянера музыкі, — дадала яна.
Кацярына УРБАН
Фота аўтара
6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.