Авен. Надыходзіць вельмі спрыяльны час для ўсякага роду пачынанняў. Могуць адкрыцца новыя магчымасці, выкарыстоўвайце гэты шанц. Тыдзень спрыяльны для новых кантактаў, наладжвання патрэбных сувязяў, толькі не варта быць занадта шчырым з новымі знаёмымі. У сераду, калі праявіце актыўнасць і добрасумленнасць, верагодна прызначэнне на новую пасаду. У другой палове тыдня вас могуць паглынуць сямейныя праблемы, але чым менш вы мітусіцеся, тым больш часу застанецца для блізкіх і адпачынку.
Цялец. Паспрабуйце перамагчы вострае жаданне ўцягнуцца ў авантуру. Калі такое ўзнікне, нічым добрым для вас гэта не скончыцца. Прыслухайцеся да парад блізкіх, яны дапамогуць вырашыць нават тупіковыя, на першы погляд, пытанні. Не ўпускайце свой шанц, выкарыстоўвайце спрыяльны час, каб набыць стратэгічных саюзнікаў. Але паспрабуйце пазбягаць авантурных праектаў, бо яны могуць запатрабаваць занадта вялікіх выдаткаў і не прынесці поспеху.
Блізняты. Вы энергічныя і поўныя рашучасці давесці пачатую справу да канца. Загадайце жаданне, і, калі яно шчырае, абавязкова спраўдзіцца. Магчымы спрыяльныя змены ў асабістым жыцці. Творчая дзейнасць будзе станоўча ўплываць на настрой і працаздольнасць. А калі ж месца працы перастала задавальняць, то яго можна без праблем змяніць на больш перспектыўнае. Якраз паступіць цікавая прапанова. Нечаканыя падзеі ў прафесійнай сферы могуць прывесці да таго, што атрымаеце бліскучую перамогу над усімі нядобразычліўцамі.
Рак. Усе падзеі тыдня будуць праходзіць даволі мякка, выклікаючы толькі нязначныя эмацыянальныя ўсплёскі. Працы будзе шмат, прычым самай разнастайнай, таму важна не шукаць дадатковай нагрузкі. У канцы тыдня лепш заняцца сямейнымі справамі, не варта прымаць заўчасных рашэнняў, добра б усё старанна прадумаць і спытаць парады. Зносіны з сябрамі парадуюць вас новымі ідэямі і нядрэннымі перспектывамі.
Леў. На працы і ў адносінах да дзелавых партнёраў паспрабуйце паводзіць сябе больш стрымана, вам не патрэбны эмоцыі, гаварыце спакойна і па сутнасці. Не варта нікому нічога даказваць, лепш накіруйце энергію на наладжванне новых дзелавых сувязяў. У пятніцу начальства адзначыць вашу мэтанакіраванасць і дзелавую хватку, верагодна, задумаецца пра заахвочванне. Дома і ў сям’і вас чакаюць спакой і дабрабыт. У суботу правядзіце дзень творча, рэалізуйце даўнія задумы.
Дзева. Поспех магчымы, але запатрабуе вялікіх выдаткаў сіл і часу. Можаце разлічваць на дапамогу сяброў і блізкіх. Паспрабуйце не ўпарціцца, а ісці на разумны кампраміс з дзелавымі партнёрамі і калегамі. Тэмп працы лепш не павялічваць, а, наадварот, зменшыць, так зручней. Калі даўно не адпачывалі, то зараз спрыяльны час, каб з’ездзіць куды-небудзь на выхадныя.
Шалі. Аптымізмам і энергіяй заваюеце ўвагу і добразычлівасць навакольных. Аўторак няўдалы для прыняцця адказных рашэнняў, але спрыяльны для творчай працы. У сераду можаце атрымаць прыемную навіну ці прэмію. У пятніцу адмоўцеся ад асабістых амбіцый, гэта дазволіць захаваць час, сілы і нервы. Нядзелю лепш правесці дома, можна запрасіць сяброў на вячэру.
Скарпіён. Тыдзень спрыяльны для працы і адпачынку. Вам проста неабходна мабілізаваць свае сілы для рашучага прарыву, але не варта забываць і пра асабістае жыццё. Пастарайцеся, каб рэжым працы быў свабодны, гэта станоўча паўплывае на вынік. Уладкуйце невялікае, але эфектнае свята для блізкіх, збярыце сяброў.
Стралец. Тыдзень поўны падзей, клапатлівы і непрадказальны. Пажадана адкласці сур’ёзныя справы на наступны тыдзень, займіцеся творчасцю і вырашэннем асабістых праблем. Не адмаўляйце ў дапамозе сябрам, пастарайцеся пазбегнуць канфліктаў, гэта можа азмрочыць ваш добры настрой. Не гаварыце лішняга. Цяпер лепш трымацца далей ад занадта прывабных праектаў. Бо ў рэальнасці ўсё пагражае аказацца зусім не так, як вы разлічвалі.
Казярог. Неабходна зазірнуць у сябе і падумаць, што пайшло не так, чаму вы сабой не задаволены? Выбар заўсёды складаны, таму, перш чым дзейнічаць, усё добра абдумайце. На працы вас чакае прызнанне, павага і разуменне, але спатрэбіцца напружыцца. Да вас будуць звяртацца па параду або па дапамогу калегі. Дапамажыце, чым зможаце, але не ўзвальвайце на сябе непасільную ношу. Блізкія таксама маюць патрэбу ў клопаце.
Вадаліў. У першыя тры дні гэтага тыдня верагодныя рэзкія перапады настрою, хаця асаблівых прычын для гэтага не прадбачыцца. У аўторак не вельмі давярайце парадам добразычліўцаў, больш спадзявайцеся на сябе. У чацвер не варта адпраўляцца ў далёкія паездкі і камандзіроўкі. У пятніцу асабліва ўважлівым неабходна быць тым, хто задумаў штосьці змяніць і пачаць новы этап у працы ці ў адносінах.
Рыбы. Вам лепш прамаўчаць, гэта пазбавіць ад разборак і не дасць шанцу нядобразычліўцам умяшацца ў ход падзей. У аўторак можаце сутыкнуцца з рознага роду бюракратычнымі праблемамі, не прымайце гэта за паражэнне. Набярыцеся цярпення. У выхадныя адпачывайце актыўна. Гэта ў вас выдатна атрымаецца.
Старт сваёй справы — усяго за 37 рублёў.
Мураваных спраў майстар.
Жыллё і здароўе — найбольш хвалюючыя для людзей.
Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.