Авен. Гэты тыдзень будзе занадта напружаны. Так што не адмаўляйцеся ад прапанаванай дапамогі, у адзіночку будзе складана завяршыць некаторыя важныя справы. Паспрабуйце не ўступаць у канфлікты з калегамі, шукайце кампраміс. Падумайце, ці так неабходны нязменныя прынцыпы або часам варта адступіць ад правіл і зрабіць выключэнне. Вы ад гэтага не столькі прайграеце, колькі выйграеце. Больш усміхайцеся і жартуйце.
Цялец. Важна засяродзіцца на службовых справах, калі хочаце атрымаць поспех. Сціпласць — найбольш аптымальная лінія паводзін цяпер. Хоць захоўваць сакрэты няпроста, але, калі вы не стрымаецеся, у вас і ў тых, хто даверыўся вам, могуць быць непрыемнасці. У аўторак лепш не прымаць паспешлівых рашэнняў, пажадана ўсё прадумаць і з кім-небудзь параіцца. У чацвер непажадана весці перагаворы і заключаць важныя здзелкі. У выхадныя могуць прыехаць госці здалёк.
Блізняты. На рабоце чакаюцца перамены, прычым да лепшага. Вам падымуць заробак і прапануюць аптымальны графік. Паспрабуйце ўсё старанна абдумаць, перш чым агучваць ключавыя словы. Поспех любых перагавораў залежыць выключна ад выразнасці вашай аргументацыі. Будуць удалыя вандроўкі. У любоўнай сферы — прыемныя навіны.
Рак. Не трэба паддавацца на правакацыі. У тым ліку і на ўласныя. Нават на кароткі перыяд не дазваляйце, каб вамі кіравалі адмоўныя эмоцыі. Тыдзень можа быць удалы ў плане працы, пастарайцеся максімальна выкарыстоўваць творчыя здольнасці. Толькі не цягніце занадта коўдру на сябе — лепш працаваць у камандзе. Выхадныя — добры час для разбурэння старога і стварэння новага.
Леў. Тыдзень пагражае сваркамі і расчараваннямі ў асабістым жыцці. Магчыма, давядзецца будаваць новыя адносіны. Старайцеся пазбягаць дыктатарскіх замашак і ўспрымайце спакойна парады навакольных. Каб больш эканомна расходаваць сілы і нервы, канцэнтруйцеся на нейкай адной найбольш неадкладнай задачы. Прысвяціце другую палову тыдня творчасці.
Дзева. Настаў час рашучых дзеянняў. Вы выпраменьваеце энергію і бадзёрасць, таму спакойна і рашуча справіцеся з цяжкасцямі і праблемамі. Вам могуць прапанаваць цікавую і перспектыўную працу. Аўторак і серада — добрыя дні для вырашэння дзелавых праблем, без замінак пройдуць усе ўзгадненні і падпісанне афіцыйных папер. У сераду можа наваліцца шмат працы, але яна будзе цікавая і займальная. У выхадныя адносіны з блізкімі будуць гарманічныя, а дзеці парадуюць дасягненнямі.
Шалі. Каб тыдзень меў пазітыўныя вынікі, усе важныя справы неабходна запланаваць на панядзелак і сераду. У чацвер людзі будуць выклікаць сімпатыю, дапамагаць і падтрымліваць. Субота — удалы дзень для разграбання хатніх праблем, якія назапасіліся. Але каб у такой сітуацыі не апынуцца ў стане выціснутага лімона, паспрабуйце прытрымлівацца філасофскіх поглядаў на тое, што адбываецца.
Скарпіён. Вы зможаце здзейсніць амаль немагчымае — варта толькі захацець. На гэтым тыдні ваш пераможны ўзыход на кар’ернай ніве працягнецца з патроенай сілай, а яшчэ нядаўна вы не маглі і падумаць аб такім вялікім фронце работ і такіх паўнамоцтвах. Але не забывайцеся і пра асабістае жыццё. Вас чакае гарачае спатканне.
Стралец. На гэтым тыдні перад вамі адкрыюцца новыя магчымасці і новыя спакусы. Не варта ўзвальваць на свае плечы больш за тое, што зможаце зрабіць. Аўторак удалы для далёкіх паездак і новых знаёмстваў. У пятніцу будзьце асцярожныя са словамі, абдумвайце як след тое, што кажаце, бо можаце марна нараздаваць абяцанняў. У выхадныя імкніцеся да гармоніі і душэўнаму камфорту.
Казярог. У аўторак блізкія ацэняць вашы дасягненні. Былі б дасягненні. Вас, падобна, чакае гарачы тыдзень. Актыўна разбіраючыся з назапашанымі праблемамі, паспрабуйце не адштурхнуць патрэбных людзей. Планаваць справы, сустрэчы, рашэнні праблем пажадана на першую палову тыдня. У сераду трэба праявіць адказнасць і ініцыятыву. У пятніцу будзьце асцярожныя пры зносінах з дзелавымі партнёрамі. У суботу магчыма рамантычнае спатканне.
Вадаліў. У вас з’явіцца рэальны шанц ажыццявіць грандыёзныя задумы. Адзіны вораг, які можа перашкодзіць, — уласная мітуслівасць. Усё ці амаль усё зможаце рэалізаваць рашучымі дзеяннямі, лагічна і паслядоўна. У канцы тыдня нагрузкі ўзмоцняцца, але энергіі і сіл у вас хоць адбаўляй. Пажадана адкласці далёкія паездкі і непатрэбныя сустрэчы.
Рыбы. На гэтым тыдні трэба павысіць самаацэнку. Магчыма нечаканая змена месца пражывання ці працы. Панядзелак — добры дзень для зносін, пачатку навучання чаму-небудзь і ўдалы для перагавораў з дзелавымі партнёрамі. У аўторак вітаюцца актыўнасць і ініцыятыва з вашага боку. У сераду можа праявіцца ваша эмацыянальная ўразлівасць. Выхадныя падыходзяць для разбурэння старога і пачатку новага, у вас будзе вялікая прастора для выбару.
Старт сваёй справы — усяго за 37 рублёў.
Мураваных спраў майстар.
Жыллё і здароўе — найбольш хвалюючыя для людзей.
Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.