Вы тут

Аляксандр Лукашэнка: Самая мірная і стваральная праца


Работнікам і ветэранам сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу.

Дарагія сябры!

Віншую вас з прафесійным святам.


На гэтым фота — адны з многіх, каго будзем віншаваць са святам і дзякаваць за багаты стол у нашых дамах. Прадстаўнікі вялікай супольнасці хлебаробаў з самай поўначы нашай краіны — Мёрскага раёна: кіроўцы Васіль Грэцкі і Іосіф Арсоба (стаяць па баках), кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў Алег Януковіч, Франц Вершалоўскі і Іван Юрашэк

Наш народ заўсёды высока шанаваў нялёгкую працу на сельскай ніве — самую мірную і стваральную на Зямлі. Хлебаробаў стагоддзямі апявалі ў вершах і прозе, увекавечвалі на мастацкіх палотнах, а вянок з залатых каласоў з кветкамі лёну і канюшыны на Дзяржаўным гербе суверэннай Беларусі стаў яркім сімвалам працвітання, дастатку і вялізнай працавітасці ўсіх жыхароў нашай цудоўнай краіны.

Сёння мы падводзім вынікі сельскагаспадарчага года і ўшаноўваем працаўнікоў аграпрамысловага комплексу. Дзякуючы вам забяспечваецца ўласная харчовая бяспека, рэспубліка пацвярджае сваю надзейнасць па ўсіх экспартных напрамках.

Перакананы, важныя задачы па павышэнні ўраджайнасці розных культур, мадэрнізацыі і будаўніцтве сучасных комплексаў, укараненні перадавых тэхналогій вытворчасці і дасягненняў айчыннай аграрнай навукі будуць выкананы і ўзнімуць галіну на новы ўзровень.

У гэты святочны дзень жадаю вам і вашым блізкім здароўя, шчасця і чыстага неба над галавой.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА


Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.