XXIX Міжнародны Мінскі кінафестываль «Лістапад» урачыста адкрылі 17 лістапада ў Доме кіно. Зоркі кінаіндустрыі ў цудоўных уборах, цёплыя словы і шмат усмешак. Пачалося ўсё з традыцыйнай чырвонай дарожкі. На ёй можна было ўбачыць як дзеячаў айчыннага кінематографа, так і замежныя дэлегацыі, якія бяруць удзел у конкурсе.
Канцэртная праграма таксама была вельмі ўражлівай: песні і танцы, музыка ад Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь, які ўпершыню вытступіў на сцэне «Лістапада».
Пасля таго як віцэ-прэм’ер Ігар Петрышэнка зачытаў прывітанне ад імя Кіраўніка дзяржавы, была раскрыта галоўная інтрыга вечара: хто ж атрымае спецыяльную прэмію Прэзідэнта «За захаванне і развіццё духоўнасці ў мастацтвеі». Сёлета яе ўдастоіўся Народны артыст Беларусі Аляксандр Яфрэмаў.
— Я празмерна ўдзячны за гэты прыз. Гэта вялікі гонар і вялікая адказнасць, я гэта ўсведамляю, — заявіў артыст. — Наш фестываль калісьці пачынаўся з удзелу з боку Прэзідэнта, і яго ўвага да гэтага мерапрыемства вельмі ганаровая. Спадзяюся, што мы справімся, і гэта будзе чарговы годны «Лістапад».
Хутка надышоў час яшчэ адной важнай традыцыі: Аляксандр Яфрэмаў урачыста разбіў талерку з лагатыпам «Лістапада» аб штатыў камеры. Пасля гэтага «рытуалу» кінафестываль афіцыйна лічыцца адкрытым. Цікава тое, што сёлета ўпершыню ў гісторыі «Лістапада» старт прайшоў адначасова ў многіх кінатэатрах краіны.Завяршылася мерапрыемства прэм’ерай моладзевай камедыі «Кіношнікі» ад «Беларусьфільма».
Лізавета ГОЛАД
Фота аўтара
Старт сваёй справы — усяго за 37 рублёў.
Мураваных спраў майстар.
Жыллё і здароўе — найбольш хвалюючыя для людзей.
Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.