Вы тут

Пляцоўку пад будаўніцтва новага дзіцячага садка рыхтуюць у Заводскім раёне Мінска


У Заводскім раёне Мінска будаўнікі прыступілі да падрыхтоўкі пляцоўкі пад новы дзіцячы садок у межах вуліц Ваўпшасава-Ключавая-Тайговая, паведамляе Telegram-канал ДВА «Мінскбуд».


«Пачаўся знос гаспадарчых пабудоў, вядзецца зняцце расліннага грунту. З плямы забудовы плошчай 1,611 га неабходна вынесці ўсе інжынерныя сеткі (а іх нямала) і пабудаваць цеплапункт для пераключэння цеплатрасы. Будзе ён аднапавярховым, пад скатным дахам», — праінфармавалі ў аб’яднанні.

Дзіцячы сад разлічаны на 230 месцаў, уключае басейн і эстэтычны цэнтр (універсальная і музычная залы, камп’ютарная гульнявая, памяшканні для творчасці і гуртковых заняткаў).

Будынак запраектаваны трохпавярховым, складаецца з асобных функцыянальных блокаў, аб’яднаных цэнтральнай часткай агульнага прызначэння.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Жыццё Віцебскай спецыяльнай школы-інтэрната. Дзень інвалідаў адзначаюць у Беларусі

Жыццё Віцебскай спецыяльнай школы-інтэрната. Дзень інвалідаў адзначаюць у Беларусі

Кожны дзень тут, як і ў звычайнай школе, праходзіць па раскладзе.

Грамадства

«Куток надзеі» для безгаспадарчых сабак

«Куток надзеі» для безгаспадарчых сабак

Як валанцёрскі рух падтрымлівае чатырохлапых «сяброў».

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам трэба звярнуць увагу на знакі, якія пасылае лёс.