Вы тут

У Турцыі з-за шторму затануў сухагруз з 12 экіпажу


Міністр унутраных спраў Турцыі Алі Ерлікая заявіў, што турэцкі сухагруз Kafkametler, які накіроўваўся ў Ізмір, затануў у выніку ўдару аб хвалярэз, паведамляе БелТА.


Кіраўнік турэцкага ведамства паведаміў, што сувязь з суднам была страчана пасля выхаду з порта ў раёне Карадэніз-Эрэглі Зонгулдака. Кантакт з 12 членамі экіпажа да гэтага часу ўстанавіць не ўдалося.

Паводле яго слоў, пошукава-выратавальныя работы пачнуцца адразу ж, як толькі палепшацца ўмовы надвор’я.

Алі Ерлікая ўказаў, што 19 лістапада Галоўнае ўпраўленне метэаралогіі Турцыі ў сувязі з непагаддзю аб’явіла аранжавы ўзровень небяспекі для 29 гарадоў, але за дзень гэта колькасць павялічылася да 41 горада. Да гэтага моманту, паводле яго слоў, у 16 абласцях паступілі паведамленні аб 65 сарваных дахах, 270 выпадках падзенняў дрэў, 102 затапленнях і 1150 іншых інцыдэнтаў. Таксама вядома аб гібелі двух чалавек.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Жыццё Віцебскай спецыяльнай школы-інтэрната. Дзень інвалідаў адзначаюць у Беларусі

Жыццё Віцебскай спецыяльнай школы-інтэрната. Дзень інвалідаў адзначаюць у Беларусі

Кожны дзень тут, як і ў звычайнай школе, праходзіць па раскладзе.

Грамадства

«Куток надзеі» для безгаспадарчых сабак

«Куток надзеі» для безгаспадарчых сабак

Як валанцёрскі рух падтрымлівае чатырохлапых «сяброў».

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам трэба звярнуць увагу на знакі, якія пасылае лёс.