Галоўнай тэмай размовы стала падрыхтоўка сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, якая адбудзецца ў Мінску. Саміт запланаваны на 23 лістапада. Акрамя таго, Старшыні Савета калектыўнай бяспекі АДКБ Аляксандру Лукашэнку была прадстаўлена падрабязная справаздача аб выкананні плана мерапрыемстваў паводле рашэнняў Савета калектыўнай бяспекі лістападаўскай сесіі 2022 года. Асобную ўвагу падчас сустрэчы ўдзялілі выкананню прыярытэтных кірункаў Рэспублікі Беларусь у перыяд старшынства ў АДКБ.
«У нас з вамі адказны перыяд: нам трэба годна правесці сесію нашай ваенна-палітычнай арганізацыі, — задаў тон размовы кіраўнік дзяржавы. — Я б хацеў перш за ўсё ад вас пачуць, калі гэта ёсць, пэўныя нюансы напярэдадні гэтага мерапрыемства — вельмі адказнага мерапрыемства».
Прэзідэнт заўважыў, што беларускі бок вельмі сур’ёзна рыхтуецца да будучага саміта. «Спадзяюся, што дадзенае мерапрыемства ў рамках ваенна-палітычнай арганізацыі ў Мінску будзе садзейнічаць нарошчванню нашых намаганняў па абароне і бяспецы членаў АДКБ», — канстатаваў ён.
Кажучы ў цэлым аб дзейнасці Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што дзяржавы-удзельніцы АДКБ перажываюць няпросты перыяд у постсавецкай прасторы. «Перш за ўсё гэты перыяд характарызуецца некаторымі канфліктнымі сітуацыямі на гэтай жа постсавецкай прасторы, і ў тым ліку ў зоне адказнасці Дагавора калектыўнай бяспекі, — удакладніў беларускі лідар. — Я заўсёды падкрэсліваў: добра, што ў гэты момант на поўдні ў Цэнтральнай Азіі мы знайшлі развязкі некаторага канфлікту паміж Таджыкістанам і Кыргызстанам».
Скончылася і супрацьстаянне паміж Арменіяй і Азербайджанам. «Трэба думаць аб будучыні: як уладкоўваць там жыццё дзвюх дзяржаў, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Зразумела, што і там, і там праблемы назапашваліся не адзін год, не два, не тры і не пяць. Гэта даўнія болевыя кропкі, але намеціўся пазітыў у гэтых адносінах».
Пры гэтым Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што пазітыўныя змяненні адбыліся не таму, што Беларусь у гэты міжсесійны перыяд старшынствавала ў АДКБ. «Але на гэты перыяд прыйшоўся такі момант руху, трэнд да супакаення сітуацыі на постсавецкай прасторы, — дадаў беларускі лідар. — Яшчэ раз падкрэсліваю, у зоне адказнасці АДКБ, бо і Арменія, і Кыргызстан з’яўляюцца членамі АДКБ».
У сваю чаргу, Генеральны сакратар АДКБ Імангалі Тасмагамбетаў выказаў удзячнасць Прэзідэнту Беларусі за магчымасць абмеркаваць як праблемныя пытанні, так і бягучы працэс работы, звязаны з правядзеннем вельмі важных мерапрыемстваў. Сярод іх — і сумесныя пасяджэнні Савета міністраў абароны, Савета міністраў замежных спраў, сакратароў Саветаў бяспекі і, натуральна, вялікі Савет калектыўнай бяспекі.
Генсек АДКБ расказаў беларускаму лідару аб выкананні плана мерапрыемстваў па рэалізацыі рашэнняў Савета калектыўнай бяспекі лістападаўскай сесіі мінулага года і прыярытэтных кірунках Рэспублікі Беларусь у перыяд страшынства. "Павінен сказаць, што з 34 мерапрыемстваў 32 выкананы, — канкрэтызаваў ён. — Два мерапрыемствы, на жаль, выканаць не змаглі. Гэта перш за ўсё нашы міжнародныя кантакты з еўрапейскімі міжнароднымі арганізацыямі: такімі, як АБСЕ. У сілу іх пазіцый. І другое пытанне — даручэнне Савета калектыўнай бяспекі па дапрацоўцы рашэння аб дапамозе Арменіі. Армянскі бок, хоця ўсе астатнія саюзнікі падтрымалі гэтае рашэнне, не выказаў ніякай заціканасці гэтым дакументам і больш таго ў завяршальнай частцы нашай работы папрасіў зняць яго з парадку дня.
Як паведамлялася раней, прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян адмовіўся прыехаць на сесію Савета калектыўнай бяспекі АДКБ у Мінск.
Вераніка КАНЮТА
Фота БелТА
«Дапамагаючы іншым, робішся лепшым, бо дабрыня ўзбагачае».
Звычкі, якія мы часам і не заўважаем, ствараюць нашу сучаснасць і будучыню.
«Галоўная задача „Беларусь 5“ — паказваць беларускаму гледачу беларускі спорт».
Ледзяное покрыва яшчэ не акрэпла, а таму выходзіць на яго рызыкоўна і небяспечна.