Учора каля апаўночы ў Рэчыцкі РАУС паступіла паведамленне ад жыхара вёскі Ліскі: двое знаёмых стралялі са стрэльбы ў бок яго дома. На месца здарэння неадкладна выехалі міліцыянеры. Падрабязнасці паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама.
Устаноўлена, што заяўнік напярэдадні распіваў спіртное ў кампаніі прыяцеляў, затым пайшоў дадому. Пасля двое сабутэльнікаў 36 і 39 гадоў прыйшлі да яго дома з абвінавачваннямі ў крадзяжы алкаголю. Падчас сваркі адзін з іх выказваў пагрозы расправы з гаспадаром дома і яго сям’ёй, зрабіў стрэл з паляўнічай стрэльбы ў плот. Мужчына адразу ж патэлефанаваў у міліцыю.
Праваахоўнікі накіраваліся па адрасах пражывання тых, хто нападаў. Малодшага з падазраваных затрымалі дома. Другога з паляўнічай стрэльбай знайшлі на адной з вуліц вёскі. На неаднаразовыя патрабаванні пакласці зброю на зямлю вясковец не рэагаваў і рухаўся са стрэльбай, накіраванай у бок міліцыянтаў і грамадзянскіх асоб. Супрацоўнікі зрабілі папераджальныя стрэлы ў паветра, затым адзін на паражэнне.
З месца здарэння канфіскавана паляўнічая стрэльба і больш за дзесятак патронаў да яе. Вядома, што раней падазраваны быў судзімы за разбой і рабаванне.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: УУС Гомельскага аблвыканкама
Кожны дзень тут, як і ў звычайнай школе, праходзіць па раскладзе.
Як валанцёрскі рух падтрымлівае чатырохлапых «сяброў».
Стральцам трэба звярнуць увагу на знакі, якія пасылае лёс.