Вы тут

Лукашэнка падпісаў указы аб прызначэнні выбараў дэпутатаў і членаў Савета Рэспублікі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 20 лістапада ўказы № 367 «Аб прызначэнні выбараў дэпутатаў» і № 368 «Аб прызначэнні выбараў у Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


Фота: БелТА

Дадзенымі дакументамі ў адпаведнасці з патрабаваннямі Канстытуцыі прадугледжваецца правядзенне выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання і мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання ў адзіны дзень галасавання — 25 лютага 2024 года, а ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу восьмага склікання — 4 красавіка 2024 года.

Вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі мясцовымі Саветамі дэпутатаў, выканаўчымі і распарадчымі органамі павінна адбыцца не пазней за 21 сакавіка 2024 года.

Адначасова Цэнтрвыбаркаму, дзяржаўным органам, іншым арганізацыям даручаецца прыняць меры па арганізацыі выбараў, а ўраду — забяспечыць фінансаванне расходаў на іх падрыхтоўку і правядзенне за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.