Вы тут

Савет па стратэгічных праектах створаны пры Прэзідэнце Беларусі


У мэтах удасканалення дзейнасці па планаванні, распрацоўцы і рэалізацыі стратэгічных праектаў, укараненні ў вытворчасць вынікаў навуковай дзейнасці пры Прэзідэнце Беларусі створаны Савет па стратэгічных праектах. Адпаведны ўказ № 357 «Аб Савеце па стратэгічных праектах» кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 20 лістапада, паведаміляе прэс-служба беларускага лідара.


Забеспячэнне дзейнасці Савета ўскладаецца на Нацыянальную акадэмію навук Беларусі. Узначаліць яго Старшыня Прэзідыума НАН Уладзімір Гусакоў.

Асноўнымі задачамі Савета вызначаны каардынацыя работы па пошуку і адборы перспектыўных стратэгічных праектаў, а таксама іх суправаджэнне; аналіз актуальнасці, палітычнай і эканамічнай мэтазгоднасці, канкурэнтаздольнасці прапанаваных і рэалізуемых стратэгічных праектаў; выпрацоўка прапаноў аб удасканаленні дзейнасці па рэалізацыі стратэгічных праектаў.

Як паведамлялася, 20 кастрычніка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па ўдасканаленні сістэмы планавання і кантролю за рэалізацыяй стратэгічных праектаў. Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што яшчэ вясной даручыў ураду, Нацыянальнай акадэміі навук і свайму памочніку Аляксандру Косінцу прапрацаваць стварэнне ў краіне так званага мазгавога ядра, здольнага ацэньваць і курыраваць маштабныя праекты.

«Патрэбны такі цэнтр, які пры Прэзідэнце, ад імя Прэзідэнта, побач з прэзідэнтам будзе бачыць, што адбываецца, і прымушаць усіх вас рэалізоўваць гэтыя праекты», — растлумачыў ён.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў значнасць стратэгічных праектаў: «Гэта будучыня не толькі любой сістэмы, але і любой краіны ў цэлым. Стратэгічныя праекты, калі казаць пра Беларусь, гэта будучыня нашай краіны».

«Без будучыні не можа існаваць ні адзін чалавек, ні адна сістэма, ні адна дзяржава», — дадаў Прэзідэнт.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Жыццё Віцебскай спецыяльнай школы-інтэрната. Дзень інвалідаў адзначаюць у Беларусі

Жыццё Віцебскай спецыяльнай школы-інтэрната. Дзень інвалідаў адзначаюць у Беларусі

Кожны дзень тут, як і ў звычайнай школе, праходзіць па раскладзе.

Грамадства

«Куток надзеі» для безгаспадарчых сабак

«Куток надзеі» для безгаспадарчых сабак

Як валанцёрскі рух падтрымлівае чатырохлапых «сяброў».

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам трэба звярнуць увагу на знакі, якія пасылае лёс.