Вы тут

У Віцебску ўзнагародамі адзначаны каля 100 найлепшых аграрыяў паўночнага рэгіёна


У Віцебску адбыліся заключны этап абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі» і ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК. Заслужанымі ўзнагародамі адзначаны каля 100 найлепшых аграрыяў паўночнага рэгіёна.


Фота: БелТА

У мінулую суботу канцэртная зала «Віцебск» пераўтварылася ў вялікую святочную пляцоўку, дзе словы падзякі за працу і адданасць нялёгкай аграрнай галіне гучалі ў гонар перадавікоў сельскагаспадарчай вытворчасці. Першыя ўзнагароды працаўнікі атрымалі на малой сцэне канцэртнай залы «Віцебск», больш за сорак чалавек былі адзначаны ганаровымі граматамі аблвыканкама, абласнога Савета дэпутатаў, Віцебскага канцэрна «Мяса-малочныя прадукты», пуцёўкамі ў санаторыі ад рэспубліканскага і абласнога камітэтаў прафсаюза работнікаў АПК. Упершыню на абласных «Дажынках» ушаноўвалі тых, хто разам з аграрыямі з раніцы і да позняга вечара дапамагалі ўбіраць хлеб: кіроўцу раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, аператара кацельні, кіроўцу электрасетак і іншых. Першы намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Анатоль Ліневіч адзначыў, што кожны год суправаджаецца пэўнымі цяжкасцямі і цяперашні — не выключэнне. Тым не менш Вецебшчына ўнесла дастойны ўклад у агульны вал збожжа па краіне.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка дадаў, што дасягнутых вынікаў не адбылося б, калі б не было пастаяннай увагі і падтрымкі з боку кіраўніка дзяржавы. Спікер ніжняй палаты парламента зачытаў прывітальны адрас Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і перадаў старшыні аблвыканкама кампазіцыю з кветак ад кіраўніка дзяржавы.

«Больш за 800 тысяч тон збожжа — у нашых засеках. Думаю, сёлета гэта вельмі нядрэнны вынік», — пагадзіўся старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін і дадаў, што ўпершыню на абласных «Дажынках» словы падзякі гучаць у адрас работнікаў іншых арганізацый. «Мы ўшаноўваем і тых, хто кругласутачна, нягледзячы на надвор’е і пару года, працуе, каб у нас на стале быў дастатак. Гэта і жывёлаводы, і ветэрынарныя ўрачы, і механізатары, і інжынеры, і тыя хлопцы, якія проста дапамагаюць, каб аграпрамысловы комплекс дынамічна працаваў і развіваўся. Гэта і банкіры, сацыяльныя работнікі і гэтак далей. Ім усім мы сёння гаворым „дзякуй“».

Узнагароды рэспубліканскага і абласнога ўзроўняў атрымалі найлепшыя трактарысты-машыністы, камбайнеры, кіроўцы, аператары зернесушыльных комплексаў, кіраўнікі прадпрыемстваў сферы, а таксама найлепшыя рэгіёны.

У Віцебскай вобласці сёлета на ўборцы ўраджаю працавалі больш за тысячу збожжаўборачных экіпажаў. Тысячны намалот перасягнулі 212 экіпажаў камбайнераў, двухтысячны — 22 экіпажы. Адзін экіпаж пераадолеў трохтысячны намалот — гэта тандэм Андрэя Шэндрыка і Дзмітрыя Глушакова з «Якубава-Агра» Дубровенскага раёна, якія намалацілі 3 тысячы 17 тон. Абсалютны рэкорд цяперашняй уборачнай — звыш 4 тысяч тон — усталявалі Максім Сярноў з агракамбіната «Юбілейны» Аршанскага раёна і Аляксандр Зябко з закрытага акцыянернага таварыства «Віцебскаграпрадукт». Максім Сярноў у ліку пераможцаў жніва з 2017 года, пачынаў у складзе маладзёжных экіпажаў. Другі год запар сярод пераможцаў Аляксандр Зябко, у гэтым годзе ён заняў другое месца. Сярод маладзёжных экіпажаў найлепшы вынік у 2 тысячы 653 тоны паказаў Ілья Лазарэнка з агракамбіната «Юбілейны» Аршанскага раёна. Дарэчы, для агракамбіната гэты год знакавы, бо ў лік пераможцаў абласных «Дажынак» увайшлі чатыры яго экіпажы камбайнераў.

Аляксандра ГВОЗДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Простыя штодзённыя звычкі, якія падоўжаць вам маладосць і жыццё

Простыя штодзённыя звычкі, якія падоўжаць вам маладосць і жыццё

Звычкі, якія мы часам і не заўважаем, ствараюць нашу сучаснасць і будучыню. 

Спорт

Галоўны дырэктар Дырэкцыі тэлеканала «Беларусь 5» распавёў «Звяздзе», чым жыве «спартыўны холдынг»

Галоўны дырэктар Дырэкцыі тэлеканала «Беларусь 5» распавёў «Звяздзе», чым жыве «спартыўны холдынг»

«Галоўная задача „Беларусь 5“ — паказваць беларускаму гледачу беларускі спорт».

Грамадства

Першыя ахвяры ледзяной вады. Як пазбегнуць трагедыі?

Першыя ахвяры ледзяной вады. Як пазбегнуць трагедыі?

Ледзяное покрыва яшчэ не акрэпла, а таму выходзіць на яго рызыкоўна і небяспечна.