Звыш 700 адзінак тэхнікі падрыхтавалі ў Мінску для ўборкі вуліц у зімовы перыяд. Аб працы ва ўмовах мінусовых тэмператур распавёў журналістам генеральны дырэктар ДВА "Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама" Максім Белавус, перадае БелТА.
Машыны пераабсталяваны да сезону, маецца неабходная колькасць пясчана-салянай сумесі і саляных раствораў.
"На зімовай уборцы задзейнічана звыш 700 адзінак тэхнікі ў пікавых нагрузках. Работы па ліквідацыі зімовай слізкасці вядуцца кругласутачна. Асноўны ўпор робіцца на начны час, каб даставіць менш нязручнасцяў жыхарам сталіцы", - адзначыў Максім Белавус.
Таксама ён распавёў, што ў бягучым годзе прадугледжана закупка дадаткова 30 адзінак трактарнай тэхнікі вытворчасці МТЗ.
Прэв’ю: БелТА
Кожны дзень тут, як і ў звычайнай школе, праходзіць па раскладзе.
Як валанцёрскі рух падтрымлівае чатырохлапых «сяброў».
Стральцам трэба звярнуць увагу на знакі, якія пасылае лёс.