Вы тут

З навінкамі «Звязды» знаёмяцца ў Воранава


Сёння, 22 лістапада, у гарадскім пасёлку Воранава праходзяць сустрэчы з пісьменнікамі — аўтарамі кніг, якія пабачылі свет у Выдавецкім доме «Звязда». 


Для навучэнцаў чацвёртых і пятых класаў правядзе літаратурныя ўрокі Ірына Карнавухава. Паэт і празаік пазнаёміць і са сваімі новымі кнігамі «Байкальский солнцеворот» і «Дверной дом», а таксама раскажа пра новыя творчыя праекты, пра тое, рукапісы якіх кніг ужо падрыхтаваны да выдання. І з вучнямі чацвёртых класаў, і з пяцікласнікамі Ірына Карнавухава праводзіць сустрэчы на пляцоўках Воранаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі. 

А празаік Алеся Кузняцова пазнаёміць чытачоў Воранава — таксама ў раённай бібліятэцы — са сваім раманам «Когда трещит лёд». 

У Выдавецкага дома «Звязда» у апошні час складваюцца добрыя адносіны з рознымі бібліятэчнымі асяродкамі Гродзеншчыны. Супрацоўнікі выдавецтва арганізавалі сустрэчы з пісьменнікамі ў Гродна, Карэлічах, Шчучыне, Свіслачы, Мастах і іншых куточках вобласці. Спрыяе гэтаму і ўвага «Звязды» да тых творчых здзяйсненняў, аўтарамі якіх з’яўляюцца літаратары Гродзеншчыны. Нядаўна выдадзены кнігі Людмілы Кебіч, Вікторыі Карась, Святланы Кошур, Таццяны Яцук, калектыўны зборнік твораў гродзенскіх паэтаў — Міхася Васілька, Юркі Голуба, Мар’яна Дуксы. У хуткім часе пабачаць свет кнігі Аліны Сабуць, Дзмітрыя Радзівончыка. 

Раман СЭРВАЧ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Цяльцам не варта расслабляцца.

Адукацыя

Якія якасці павінны быць у сапраўднага настаўніка?

Якія якасці павінны быць у сапраўднага настаўніка?

Напярэдадні прафесійнага свята педагогаў у Нацыянальным прэс-цэнтры абмеркавалі імідж настаўніка, усебаковае развіццё студэнтаў педагагічных ВНУ і новыя праекты.

Адукацыя

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.