Вы тут

Іван Крупко правёў прамую тэлефонную лінію і прыём грамадзян у Карме


З падзякай за ўвагу да іх раёна і з прапановай сумеснага ажыццяўлення чарговай ініцыятывы звярнулася на прамую тэлефонную лінію старшыні Гомельскага аблвыканкама жыхарка гарпасёлка Карма. 


Ветэрану педагагічнай працы, Людміле Пятроўне 71 год. Жанчына — за здаровы лад жыцця, яна заўзятая наведвальніца трэнажорнай залы ў райцэнтры.

— Дзякуй Вам за ўвагу да нашага раёна, асобна — за рэканструкцыю аздараўленчага комплексу, басейна, — падзякавала кіраўніку рэгіёна жыхарка Кармы. Як распавяла жанчына, усе яе пяцёра дзяцей і сямёра ўнукаў ходзяць у мясцовы басейн.

Між тым ветэран працы звярнулася да губернатара з просьбай: дапамагчы з ачысткай рэчышча ракі Кармянка. Каля вадаёма змогуць адпачываць сем’і з дзецьмі, моладзь. Заяўніца падзялілася, што многія жыхары іх гарпасёлка з радасцю пагадзяцца дапамагчы навесці парадак на беразе вадаёма, добраўпарадкаваць тэрыторыю. 

Як падкрэсліў кіраўнік рэгіёна, сацыяльна значную інфраструктуру Кармы ўвогуле цяпер чакаюць значныя пераўтварэнні. Адзін з чаканых аб’ектаў — вялікая спартыўная пляцоўка для жыхароў усіх узростаў, якая будзе адкрыта ў гарпасёлку.

— У Карме ёсць шмат задач. У наступным годзе праводзім у вас «Дажынкі». Трэба адрамантаваць некалькі дзясяткаў дамоў, вуліцы, сацыяльныя і спартыўныя аб’екты. Цяпер распрацоўваем праграму мадэрнізацыі. Не абяцаю адразу, але паглядзім, што можна зрабіць па вашым пытанні, — запэўніў старшыня аблвыканкама. 

На прыём да губернатара звярнулася і жыхарка Чачэрскага раёна. Клопат жанчыны і яе мужа — праблема з працаўладканнем. Як патлумачыла заяўніца: працавалі ў гаспадарцы, але разам звольніліся па ўласным жаданні. Цяпер хочуць аднавіцца на ранейшай працы, але ўзніклі складанасці. Сям’і прапануюць варыянты працаўладкавання — пераканалі заяўніцу падчас прыёму губернатара. 

З просьбамі разабрацца ў набалелых пытаннях да кіраўніка рэгіёна таксама звярнуліся жыхары Рагачова, Гомеля, Кармянскага раёна. Былі агучаны звароты па прадаўжэнні ліста непрацаздольнасці, налічэння пенсіі па інваліднасці, а таксама па безбар’ерным асяроддзі. 
Жыхарка Рагачова ўзняла пытання забеспячэння медыцынскімі артапедычнымі прыладамі, для тых, хто мае ў іх патрэбу па стане здароўя. 

— Чарга на індывідуальны пашыў гарсэта сем месяцаў, таму што швачка ў спецпрадпрыемстве «Пратэзіст» адна, з аб’ёмам не спраўляецца. Трэба было б пашырыць штат працаўнікоў, — папрасіла разгледзіць такую магчымасць заяўніца.

Агучаны зварот губернатар узяў на кантроль. Між тым па кожным звароце, прынятым падчас прамой тэлефоннай лініі і прыёму грамадзян, кіраўнік рэгіёна даў канкрэтныя даручэнні разабрацца адказным спецыялістам. 

Наталля КАПРЫЛЕНКА 

Фота ТК «Гомельшчына афіцыйна»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?