Вы тут

У Кітаі адкрыты Нацыянальны цэнтр па даследаванні і ахове вялікіх пандаў


Нацыянальны цэнтр па даследаванні і ахове вялікіх пандаў, які з’яўляецца платформай сусветнага ўзроўню для супрацоўніцтва і абмену вопытам у галіне даследавання вялікіх пандаў, адкрыты ў горадзе Чэнду, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Сычуань на паўднёвым захадзе Кітая, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Новы цэнтр аб’ядноўвае рэсурсы Кітайскага цэнтра па абароне і даследаванні вялікіх пандаў і Даследчай базы па развядзенні вялікіх пандаў у Чэнду, збіраючы групы вядомых даследчыкаў вялікіх пандаў з усёй краіны. Па паведамленні Дзяржаўнага ўпраўлення лясной і стэпавай гаспадаркі (ДУЛСГ) КНР, пры цэнтры заснаваны акадэмічны камітэт па захаванні вялікіх пандаў і нацыянальны інавацыйны альянс. У перспектыве цэнтр пабудуе вядучую лабараторыю па даследаванні вялікіх пандаў і будзе садзейнічаць стварэнню аналагічных лабараторый для іншых жывёл, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення.

ДУЛСХ КНР, Упраўленне лясной і стэпавай гаспадаркі правінцыі Сычуань і гарадскі ўрад Чэнду сумесна вылучылі стартавы капітал у памеры 110 мільёнаў юаняў (15,2 млн долараў) для заснавання фонду па захаванні і даследаванні вялікіх пандаў. Былі запушчаны два буйныя даследчыя праекты па такіх двух напрамках як, абарона дзікай папуляцыі вялікіх пандаў і асяроддзя іх пасялення ў нацыянальных парках, а таксама паляпшэнне генетычнай разнастайнасці папуляцыі вялікіх пандаў у няволі.

Кожныя два гады цэнтр таксама будзе праводзіць міжнародны форум па абароне вялікіх пандаў, а таксама розныя мерапрыемствы па супрацоўніцтве ў галіне даследавання і культурнага абмену.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Натурпрадукт у спадчыну

Натурпрадукт у спадчыну

Як Якуб Колас атрымліваў па два ўраджаі з адной градкі, і што з «даўно забытага старога» актуальна на хвалі цікавасці да эказемляробства.

Экалогія

Змяненні клімату: прычыны і перспектывы

Змяненні клімату: прычыны і перспектывы

Заклікаюць скарачаць выкіды CO2 аж да нулявых паказчыкаў, укараняць зялёныя тэхналогіі.

Грамадства

«Абяцаюць вялікія грошы і меры канспірацыі, але ўсе закладчыкі затрымліваюцца»

«Абяцаюць вялікія грошы і меры канспірацыі, але ўсе закладчыкі затрымліваюцца»

Праваахоўнікі расказалі, як маладых людзей вярбуюць для распаўсюджвання наркотыкаў і чым гэта звычайна заканчваецца.

Грамадства

У Беларусі прайшоў Адзіны дзень галасавання

У Беларусі прайшоў Адзіны дзень галасавання

Аб тым, як праходзіць Адзіны дзень галасавання, — у паведамленнях нашых карэспандэнтаў.