Вы тут

Кіраўніцтва ЦВК сустрэлася з актывам палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў


На круглым стале былі патлумачаны навацыі выбарчага заканадаўства, асаблівасці правядзення выбараў дэпутатаў у адзіны дзень галасавання і выбараў дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу. Абмяркоўваўся ўдзел палітычыных партый і грамадскіх аб’яднанняў у выбарчай кампаніі. Мерапрыемства стала працягам сустрэчы Прэзідэнта з кіраўнікамі палітычных партый, якая адбылася 10 лістапада ў Палацы Незалежнасці.


Фота: БелТА

Адкрываючы круглы стол, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў адзначыў, што ад кандыдатаў ад партый і грамадскіх аб’яднанняў чакаюць самага актыўнага ўдзелу ва ўсіх этапах выбарчага працэсу: ад вылучэння кандыдатаў да канкурэнцыі ў творчых ініцыятывах. Па яго словах, пажадана, каб у прадстаўнічыя органы ад гэтых суб’ектаў прыйшлі сапраўдныя прафесіяналы, людзі з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, якія добра разумеюць, чым жыве краіна, і якія мэты ў нашай дзяржавы. «Таксама важна, каб у партый, якія прыйдуць на гэтыя выбары, былі прывабныя палітычныя праекты, актуальныя з пункту гледжання бягучага развіцця краіны, — дадаў Максім Рыжанкоў. — Наша агульная задача — не толькі паказаць прывабнасць тых ці іншых ідэй, але і садзейнічаць павышэнню прававой культуры грамадзян у адносінах выбарчага працэсу, увогуле папулярызацыі самой ідэі іх прыходу на выбарчыя ўчасткі, дзе можна будзе ўбачаць яркіх, цікавых людзей, з добрымі ідэямі».

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка звярнуў увагу на тое, што, у адпаведнасці са змяненнем канстытуцыйных норм, прынятых на рэспубліканскім рэферэндуме 27 лютага 2022 года, праводзіцца маштабная мадэрнізацыя палітычнай сістэмы. Па яго словах, завяршальным этапам гэтай работы будзе фарміраванне дэпутацкага корпуса ў адзіны дзень галасавання, а таксама выбары дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу і чарговыя выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія павінны адбыцца не пазней за 20 ліпеня 2025 года.

Нагадаем, 20 лістапада Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 367, згодна з якім на 25 лютага 2024 года прызначаны выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання і мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання. «У адзіны дзень галасавання будуць выбірацца 110 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і 12 514 дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў, — паведаміў Ігар Карпенка. — Да выбараў будуць створаны 1394 акруговыя і тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі, каля 5,5 тысячы ўчастковых камісій. У рабоце камісій будзе задзейнічана каля 70 тысяч чалавек».

Старшыня Цэнтрвыбаркама заўважыў, што самы непасрэдны ўдзел у выбарах возьмуць і палітычныя партыі, а таксама грамадскія аб’яднанні. Яны надзелены паўнамоцтвамі вылучаць сваіх прадстаўнікоў у склады выбарчых камісій, накіроўваюць назіральнікаў, працаваць у складзе ініцыятыўных груп па зборы падпісаў грамадзян за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты, праводзіць прадвыбарную агітацыю, масавыя мерапрыемствы, сустрэчы з выбаршчыкамі.

Ігар Карпенка нагадаў, што 4 сакавіка бягучага года ўступіла ў сілу абноўленая рэдакцыя Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Ëн падкрэсліў, што змяненні прайшлі шырокае грамадскае абмеркаванне, адпавядаюць міжнародным стандартам, накіраваны на развіццё выбарчай сістэмы нашай краіны, дадуць магчымасць скараціць выбарчы цыкл і расходы на правядзенне выбарчых кампаній.

Кажучы аб ролі партый і грамадскіх аб’яднанняў у жыцці грамадства, у размове з журналістамі старшыня ЦВК адзначыў, што гэта будзе залежыць ад саміх партыі і грамадскіх аб’яднанняў, ад таго, якую яны праграму прапануюць, як бачаць вырашэнне тых ці іншых праблем, што, дапусцім, ёсць у сацыяльна-эканамічным або палітычным развіцці. «Партыйная праграма павінна быць адаптавана да рэальных умоў жыццядзейнасці канкрэтнага рэгіёна, калі мы кажам аб выбранні дэпутатаў мясцовых Саветаў, — адзначыў Ігар Карпенка. — Калі мы кажам аб дэпутатах парламента, то тут трэба паглядзець з пункту гледжання бачання партыяй тых актуальных заканадаўчых актаў, якія павінны быць прыняты ў краіне. Беларусь не стаіць на месцы, мы развіваемся, у тым ліку і прававая сістэма развіваецца, жыццё дыктуе нам шмат новых пытанняў. Нават у рэчышчы праведзенага рэферэндума 2022 года каля 90 заканадаўчых актаў былі падвергнуты карэкціроўцы. З’явіліся новыя заканадаўчыя акты: такія, як «Аб асновах грамадзянскай супольнасці», «Аб Усебеларускім народным сходзе». 

Сур’ёзнае абнаўленне зведаў і Выбарчы кодэкс. «Гэта не толькі звязана з тымі рашэнням рэферэндума, якія былі прыняты ў 2022 годзе, — патлумачыў Ігар Карпенка. — Гэта яшчэ і тыя навацыі, якія былі вызначаны, зыходзячы з практыкі прымянення выбарчага заканадаўства. І тыя прабелы, якія ў нас былі ў рамках выбарчых кампаній, мы ўважліва прааналізавалі і пастараліся прыбраць у выбарчым заканадаўстве».

Па словах старшыні Беларускай партыі «Белая Русь», старшыні рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» Алега Раманава, правядзенне круглага стала карыснае тым, што да палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў была даведзена пазіцыя Цэнтрвыбаркама адносна нормаў заканадаўства, іх правільнай трактоўцы. «Для партый і грамадскіх аб’яднанняў гэта вельмі важна, бо мы накіраваны тое, каб працаваць выключна ў прававым полі і дзейнічаць на аснове выбарчага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, — патлымачыў ён. — Другі сэнс гэтай сустрэчы — дэманстрацыя нашага адзінства і яго ўмацаванне. Прадстаўнікі палітычных партый, грамадсткіх аб’яднанняў маглі абмеркаваць і пытанні ўзаемадзеяння ў ходзе выбарчай кампаніі, выпрацаваць шляхі сумеснага руху па дасягненні пастаўленых мэт. Думаю, што сустрэча будзе рэзультатыўнай яшчэ і ў гэтым плане». 

Удзельнікі круглага стала абмяняліся меркаваннямі, задалі пытанні, якія іх цікавілі. Усё — з той мэтай, каб бліжэйшая выбарчая кампанія прайшла на высокім арганізацыйным і прававым узроўні.

Вераніка КАНЮТА

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Натурпрадукт у спадчыну

Натурпрадукт у спадчыну

Як Якуб Колас атрымліваў па два ўраджаі з адной градкі, і што з «даўно забытага старога» актуальна на хвалі цікавасці да эказемляробства.

Экалогія

Змяненні клімату: прычыны і перспектывы

Змяненні клімату: прычыны і перспектывы

Заклікаюць скарачаць выкіды CO2 аж да нулявых паказчыкаў, укараняць зялёныя тэхналогіі.

Грамадства

«Абяцаюць вялікія грошы і меры канспірацыі, але ўсе закладчыкі затрымліваюцца»

«Абяцаюць вялікія грошы і меры канспірацыі, але ўсе закладчыкі затрымліваюцца»

Праваахоўнікі расказалі, як маладых людзей вярбуюць для распаўсюджвання наркотыкаў і чым гэта звычайна заканчваецца.

Грамадства

У Беларусі прайшоў Адзіны дзень галасавання

У Беларусі прайшоў Адзіны дзень галасавання

Аб тым, як праходзіць Адзіны дзень галасавання, — у паведамленнях нашых карэспандэнтаў.