Вы тут

АДКБ садзейнічае згуртаванню нашых дзяржаў і народаў


Саміт Арганізацыі Дагавора калектыўнай бяспекі стаў пляцоўкай для абмеркавання праблем, якія сёння хвалююць сусветную супольнасць. Акцэнт на іх у сваім выступленні падчас пасяджэння Савета калектыўнай бяспекі ў вузкім складзе зрабіў Прэзідэнт Казахстана.


«Напружаная сітуацыя складваецца на Еўразійскім кантыненце і па перыметры адказнасці АДКБ. Асаблівую трывогу выклікае развіццё канфлікту на Блізкім Усходзе. У выніку канфлікту пакутуе мірнае насельніцтва, загінула шмат мірных жыхароў, у тым ліку дзяцей. І з гэтым немагчыма змірыцца. Канфлікт на Блізкім Усходзе развязаў спіраль інфармацыйнага і ідэалагічнага супрацьстаяння глабальнага маштабу. Падзеі вакол сектара Газа падзялілі сусветную супольнасць як мінімум на два лагеры. Нам трэба спыніцца, перш чым агонь вайны спаліць усе краіны і кантыненты», - сказаў ён.

Разам з тым, як заўважыў казахстанскі лідар, на фоне падзей у сектары Газа, на жаль, зніжаецца ўвага да падзей у Афганістане,. І гэта не можа не насцярожваць. «Лічым важным працягваць аказваць гуманітарную дапамогу афганскаму народу і садзейнічаць інтэграцыі гэтай шматпакутнай краіны ў эканоміку рэгіёну», - падкрэсліў ён.

Касым-Жамарт такаеў заявіў, што Казахстан падзяляе занепакоенасць партнёраў па АДКБ традыцыйнымі пагрозамі, у тым ліку рост наркагандлю, зброі, трансгранічнай злачыннасці і нелегальнай міграцыі. «Выбудоўваючы тактыку і стратэгію дзейнасці АДКБ, мы, безумоўна, павінны ўлічваць пагрозы і рэаліі сучасных поглядаў. На маю думку, няма неабходнасці пастаянна казаць аб узрастаючых пагрозах бяспецы дзяржаў-членаў АДКБ, нават калі яны існуюць. Пастаянныя выказванні на гэтую тэму ствараюць ілюзію таго, што мы кагосьці баімся. Падобныя сцвярджэнні таксама могуць атрымаць зусім няправільную інтэрпрэтацыю. АДКБ зарэкамендавала сябе як аўтарытэтная ваенна-палітычная арганізацыя. Але наперадзе стаяць новыя задачы, якія павінны адпавядаць канструктыўнаму настрою яе дзяржаў-членаў», - сказаў Прэзідэнт Казахстана.

Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін адзначыў, што беларускае старшынства і каманда ўсіх дзяржаў на працягу года праводзілі актыўную работу, якая садзейнічае ўмацаванню саюзніцкай сувязі ў рамках арганізацыі на прынцыпах павагі і ўліку інтарэсаў адно аднаго і падтрымкі. Тым самым на практыцы садзейнічалі ўмацаванню ключавой місіі АДКБ як рэгіянальнай абарончай структуры, адказнай за падтрыманне міру і стабільнасці на шырокай еўразійскай прасторы. «Дзякуючы прадуктыўнаму ўзаемадзеянню і па лініі МЗС, і міністэрстваў абароны, і саветаў бяспекі, парламентаў аператыўна ўзгадняліся пазіцыі па актуальных палітычных і ваенна-стратэгічных пытаннях, вострых праблемах рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня. Важна, што і сёлета атрымалі развіццё і кантакты АДКБ з нашымі прыроднымі партнёрамі, маю на ўвазе Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва і СНД. Асабліва адзначу сумесныя намаганні па ўдасканаленні калектыўных сіл хуткага разгортвання і аператыўнага рэагавання, авіяцыйных і міратворчых сіл АДКБ», — сказаў ён.

Уладзімір Пуцін падкрэсліў, што ў гэтым годзе паслядоўна ўмацоўвалася супрацоўніцтва па лініі спецслужбаў і праваахоўных органаў. У прыватнасці, прадоўжана правядзенне аперацыі АДКБ «Наёмнік», накіраванай на спыненне вярбоўкі і перакрыццё каналаў выезду грамадзян нашых краін для ўдзелу ў дзейнасці міжнародных тэрарыстычных груповак. Рэалізоўваўся комплекс мерапрыемстваў па барацьбе з экстрэмізмам, транснацыянальнай злачыннасцю, нелегальнай міграцыяй і абаротам наркотыкаў. Запрацаваў Каардынацыйная савет АДКБ па біялагічнай бяспецы. У фокусе яго ўвагі — пытанні прадухілення пагроз, звязаных з распрацоўкай і прымяненнем біялагічнай зброі, забеспячэння радыяцыйнай, хімічнай і медыцынскай абароны.

«Чарговае паседжанне Савета запланавана ў снежні ў Санкт-Пецярбургу. Згадаю і пра тое, што пашыраецца ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва паміж дзяржавамі — членамі арганізацыі. У гэтым актыўна ўдзельнічае створаная па ініцыятыве Расіі Міждзяржаўная камісія па ваенна-эканамічным супрацоўніцтве АДКБ. І вядома, вельмі важным з’яўляецца тое, што сумесная дзейнасць у рамках АДКБ садзейнічае згуртаванню нашых дзяржаў і народаў, захаванню памяці аб нашай агульнай гісторыі і дасягненнях. — сказаў Уладзімір Пуцін. — Мы ўсе, упэўнены, будзем рыхтавацца да таго, каб годна адзначыць у 2025 годзе 80-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. А ўжо ў наступным, 2024-м, — 80-годдзе вызвалення Беларусі і 80-годдзе зняцця блакады Ленінграда».

Валерыя СЦЯЦКО

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.