Вы тут

У КДК распавялі пра кантроль за правільным расходаваннем сродкаў пры будаўніцтве дарог


Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення кантролю за працай галін сферы матэрыяльнай вытворчасці Камітэта дзяржаўнага кантролю Алег Кундзелеў у праекце БелТА «Краіна гаворыць» распавёў аб кантролі за правільным расходаваннем сродкаў пры будаўніцтве дарог.


Фота БелТА

Правільнае расходаванне сродкаў і якаснае выкананне ўсіх работ у дарожнай галіне знаходзіцца пад пільнай увагай кантралюючых органаў, адзначыў Алег Кундзелеў. «Мы, безумоўна, трымаем гэтыя моманты пад кантролем. Сітуацыя не такая добрая, як бы таго хацелася. Да прыкладу, за апошнія два гады выяўлена каля Br5-6 млн, якія былі незаконна атрыманыя з бюджэту альбо выкарыстаныя з парушэннем заканадаўства. Гэта завышэнне кошту выкананых работ, няправільна складзеныя дакументы і іншае. Таксама ў нас абмежаваная рэнтабельнасць пры набыцці будаўнічых матэрыялаў для дарожных работ. Умоўна, набываючы адзін і той жа будматэрыял для рамонту дарогі альбо для рамонту вулічна-дарожнай сеткі вытворца можа закласці 12% ці 20% адпаведна. Для Мінска гэта будзе пераплата. На прыкладзе адной з арганізацый мы зрабілі выснову, што гэта звыш Br3 млн за некалькі гадоў пры закупцы толькі асфальтабетонных сумесяў», — распавёў спецыяліст.

Паводле яго слоў, выяўленыя парушэнні ліквідуюцца, як правіла, ледзь не ў ходзе праверкі. «Гаворка ідзе пра дзяржаўныя арганізацыі, дзе ёсць дысцыпліна. Усе названыя парушэнні без пытанняў ліквідуюцца. Неабходна вырашыць шэраг пытанняў на заканадаўчым узроўні — трэба прыводзіць усё да роўных умоў і забяспечваць кантроль не з боку спецыялізаваных органаў, а ўнутраны кантроль і дысцыпліну на прадпрыемствах, каб было разуменне, якая рэнтабельнасць адэкватная. Мы тут таксама гаворым і аб эканоміі бюджэтных сродкаў. Як толькі тут будзе наведзены парадак, то і ў частцы фінансавай дысцыпліны будзе парадак. Калі дзесьці будзе эканомія, то гэтыя грошы вызваляцца і іх можна будзе накіраваць на дадатковыя работы», — растлумачыў Алег Кундзелеў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.