Вы тут

Старшыня ЦВК расказаў аб асаблівасцях маючых адбыцца выбараў


Старшыня ЦВК Ігар Карпенка ў эфіры тэлеканала АНТ расказаў пра асаблівасці маючых адбыцца выбараў, паведамляе БелТА.


«У розных рэгіёнах будзе выдавацца розная колькасць бюлетэняў. Напрыклад, у сельскай мясцовасці будуць выдавацца чатыры бюлетэні, калі грамадзяне будуць галасаваць адначасова за дэпутатаў сельскага або пасялковага савета, за абранне дэпутатаў раённага савета дэпутатаў, абласнога савета дэпутатаў і дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. У Мінску крыху прасцей — будзе выдавацца два бюлетэня па выбарах дэпутатаў Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў і па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Мы крыху скарацілі выбарчы цыкл. Раней у 4 гады мы праводзілі трое выбараў і фактычна знаходзіліся ў стане перманентнага выбарчага працэсу. Канешне, гэта стварала пэўныя складанасці і для дзяржавы, і для грамадства. Цяпер мы будзем праводзіць двое выбараў фактычна раз на 5 гадоў. Адпаведна павялічыліся паўнамоцтвы дэпутатаў да 5 гадоў, змяніліся патрабаванні да патэнцыйных кандыдатаў як у прэзідэнты, так і ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, члены Савета Рэспублікі, дэпутаты мясцовых саветаў . У чым яшчэ асаблівасці? Пасля завяршэння адзінага дня галасавання нам трэба яшчэ працягнуты выбарчы цыкл: спачатку абраць членаў Савета Рэспублікі, таксама трэба будзе абраць дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу ад нававыбраных дэпутатаў мясцовых саветаў (законам вызначана, што такіх павінна быць 350), і дэлегатаў выбраць ад структур грамадзянскай супольнасці, якіх будзе 400 чалавек», — распавёў Ігар Карпенка.

Адказваючы на пытанне, ці пераняла Беларусь вопыт у суседзяў (нядаўна ў Расіі таксама праходзілі выбары), старшыня ЦВК зазначыў, што любы вопыт выкарыстоўваецца выключна ў нацыянальных інтарэсах. «Вопыт, які ёсць не толькі ў Расіі, але і ў краінах СНД, мы прымяняем з рознымі неабходнымі відазмяненнямі, дапаўненнямі, са сваім бачаннем і разуменнем. Дарэчы, цяпер пачаў работу Кансультатыўны савет выбарчых органаў краін СНД. Гэта калегіяльны орган якраз для абмеркавання актуальных праблем з работы выбарчых сістэм, абмену вопытам, абмену інфармацыяй», — дадаў ён.

Ігар Карпенка праінфармаваў, што нядаўна ў Санкт-Пецярбургу праходзіў круглы стол па пытаннях электаральнай бяспекі, электаральнага суверэнітэту. «Любая электаральная кампанія павінна разглядацца не толькі з пункту гледжання легітымізацыі органаў дзяржаўнага кіравання з наданнем пэўнага прававога статусу, але і з пункту гледжання аналізу, як працуе выбарчая сістэма, што неабходна ўдасканальваць. Пры разглядзе Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі мы паспрабавалі ўключыць такое паняцце, як электаральны суверэнітэт як неад’емнае, выключнае права суверэннай дзяржавы самастойна, без якіх-небудзь умяшанняў праводзіць выбары. Мы для сябе ўжо вызначылі напрамкі, якія павінны паставіць заслон спробам уплыву на выбарчую сістэму, у першую чаргу звонку. На жаль, такія спробы ёсць, мы ўсё часцей гэта назіраем. Прыкладаў мноства, у тым ліку і ў нашых найбліжэйшых суседзяў, калі выкарыстоўваюць розныя гібрыдныя формы ўплыву, розныя формы дэстабілізацыі абстаноўкі. Таму мы гэтыя пытанні абмяркоўвалі, вядома, заклалі шэраг і юрыдычных норм, якія павінны гэтаму перашкаджаць», — падкрэсліў старшыня ЦВК.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Натурпрадукт у спадчыну

Натурпрадукт у спадчыну

Як Якуб Колас атрымліваў па два ўраджаі з адной градкі, і што з «даўно забытага старога» актуальна на хвалі цікавасці да эказемляробства.

Экалогія

Змяненні клімату: прычыны і перспектывы

Змяненні клімату: прычыны і перспектывы

Заклікаюць скарачаць выкіды CO2 аж да нулявых паказчыкаў, укараняць зялёныя тэхналогіі.

Грамадства

«Абяцаюць вялікія грошы і меры канспірацыі, але ўсе закладчыкі затрымліваюцца»

«Абяцаюць вялікія грошы і меры канспірацыі, але ўсе закладчыкі затрымліваюцца»

Праваахоўнікі расказалі, як маладых людзей вярбуюць для распаўсюджвання наркотыкаў і чым гэта звычайна заканчваецца.

Грамадства

У Беларусі прайшоў Адзіны дзень галасавання

У Беларусі прайшоў Адзіны дзень галасавання

Аб тым, як праходзіць Адзіны дзень галасавання, — у паведамленнях нашых карэспандэнтаў.