Вы тут

Пытанні стымулявання вынаходніцкай дзейнасці і падтрымкі вучоных разгледзяць у БДУ


Абмеркаванне гэтых тэм адбудзецца ў рамках двух маштабных мерапрыемстваў: міжнароднага семінара і ІІ з’езда цэнтраў падтрымкі тэхналогій і інавацый (ЦПТІ) Рэспублікі Беларусь. Удзельнікамі гэтых падзей стануць больш за 130 экспертаў у галіне інтэлектуальнай уласнасці з Беларусі, Расіі і Швейцарыі.


На ўрачыстым адкрыцці міжнароднага семінара з прывітальным словам выступяць першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі Дзяніс Каржыцкі, галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі Васіль Гурскі, прарэктар па навуковай рабоце БДУ Андрэй Блахін, генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Уладзімір Рабаволаў. Працягнецца работа семінара панэльнай дыскусіяй, дзе эксперты разгледзяць прававое рэгуляванне вынаходніцкай дзейнасці, падтрымку вучоных, працэсы актывізацыі правядзення даследаванняў у НАН і ўстановах Міністэрства адукацыі Беларусі і інш. Акрамя таго, адбудзецца падпісанне пагаднення аб стварэнні ЦПТІ на базе Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. У БДУ такі цэнтр дзейнічае з 2020 года. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт стаў першым у Беларусі, дзе была створана дадзеная платформа. Дзейнасць цэнтра накіравана на аказанне дапамогі вучоным у рабоце з інфармацыйнымі базамі даных. Па звестках 2023 года супрацоўнікі Фундаментальнай бібліятэкі БДУ правялі больш за 750 кансультацый для даследчыкаў ВНУ. Усяго ў Беларусі адкрыта 29 кропак ЦПТІ, з іх 13 дзейнічае ва ўніверсітэтах.

На з’ездзе цэнтраў падтрымкі інтэлектуальнай уласнасці будзе разгледжана восем тэматычных дакладаў. Удзельнікі абмяркуюць механізмы работы з патэнтнай дакументацыяй, ролю бібліятэк ВНУ ў развіцці навукова-тэхнічнай інфармацыі, выкарыстанне лічбавай платформы Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці для цэнтраў падтрымкі тэхналогій і інавацый і інш. Завершыцца з’езд дыскусіяй па праблемных пытаннях дзейнасці гэтых цэнтраў у Беларусі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.