Вы тут

Ва ўсіх лясах Беларусі да 1 сакавіка 2024 года ўсталююць сістэмы відэаназірання


У Беларусі да 1 сакавіка 2024 года пакрыюць усе лясы аўтаматызаванай сістэмай відэаназірання. Пра гэта сказаў журналістам міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік перад пачаткам 22-га пасяджэння міжурадавага савета па лесапрамысловым комплексе і лясной гаспадарцы сярод краін — удзельніц СНД, перадае БелТА.


«Для лесу межаў не існуе. Праблемы, якія ёсць у лясной гаспадарцы, актуальныя для ўсіх краін, у тым ліку краін СНД, якія ўваходзяць у міжурадавы савет», — сказаў Аляксандр Кулік.

Паводле яго слоў, удзельнікі міжурадсавета ў першую чаргу разгледзяць пытанні, звязаныя з арганізацыяй аховы лясоў ад пажараў. «Гэты год для шэрагу краін СНД у сферы лясной гаспадаркі выдаўся няпростым. У Казахстане загінулі 15 работнікаў лясной аховы. Таксама вялікія плошчы лясоў былі ахоплены пажарамі ў Расіі», — дадаў міністр.

У Беларусі з ляснымі пажарамі асаблівых праблем не было. Усё гэта дзякуючы аўтаматычнай сістэме выяўлення лясных пажараў. «Такой сістэмы няма ні ў адной з краін СНД. Беларусь стане першай краінай у Еўропе, якая на 100% пакрые лясы аўтаматычнай сістэмай відэаназірання. Гэтую працу мы маем намер завяршыць да пачатку пажаранебяспечнага перыяду — да 1 сакавіка наступнага года», — адзначыў Аляксандр Кулік.

Яшчэ адзін напрамак, які будзе абмяркоўвацца, — ўсыханне лясоў. «У выніку змены клімату ўсыханне лясоў адбываецца ва ўсіх сумежных краінах. Таму мы будзем дзяліцца з калегамі, а яны з намі досведам працы ў гэтым кірунку», — дадаў ён.

Беларусь прымае 22-е пасяджэнне міжурадавага савета па лесапрамысловым комплексе і лясной гаспадарцы сярод краін-удзельніц СНД. У вочным фармаце ў Мінску выступяць кіраўнікі (іх намеснікі) лясных ведамстваў з Беларусі, Расіі, Казахстана і Арменіі. У відэафармаце да абмеркаванняў далучацца лесаводы з Кыргызстана і Таджыкістана. Чакаецца, што ў рамках пасяджэння будзе разгледжаны шырокі пералік пытанняў. У іх ліку прафілактыка і тушэнне прыродных пажараў на прыгранічных тэрыторыях, меры па барацьбе з нелегальным абаротам драўніны, інвентарызацыя дагаворна-прававой базы ў галіне лясной гаспадаркі і лясной прамысловасці і інш. У апошні раз Беларусь прымала падобны форум у 2017 годзе.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.