Вы тут

Нацбанк Беларусі, Мінфін і ЦБ РФ будуць супрацоўнічаць у галіне павышэння фіндасведчанасці насельніцтва


Нацыянальны банк Беларусі, Міністэрства фінансаў і Цэнтральны банк Расійскай Федэрацыі заключылі мемарандум аб супрацоўніцтве ў галіне павышэння фінансавай дасведчанасці насельніцтва, паведамляе БелТА са спасылкай на Нацбанк.


Дакумент падпісалі першы намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Сяргей Калечыц, намеснік міністра фінансаў Расійскай Федэрацыі Павел Кадачнікаў і першы намеснік старшыні Цэнтральнага банка Расійскай Федэрацыі Уладзімір Чысцюхін.

Мемарандум прадугледжвае абмен вопытам па ўключэнні элементаў фінансавай дасведчанасці ў адукацыйныя стандарты, распрацоўцы навучальных і асветніх матэрыялаў па фінансавай дасведчанасці для дарослага насельніцтва, падрыхтоўцы педагагічных кадраў, арганізацыі школьных і студэнцкіх алімпіяд, сумесных мерапрыемстваў для экспертнай супольнасці. Бакі таксама маюць намер дзяліцца інфармацыяй аб выкарыстанні і пашырэнні лічбавых тэхналогій і інфармацыйна-адукацыйных рэсурсаў у галіне павышэння фінансавай дасведчанасці, уключаючы лічбавую фінансавую дасведчанасць.

Акрамя таго, дакумент прадугледжвае абмен створанымі інфармацыйнымі матэрыяламі, камунікацыйнымі прадуктамі для розных мэтавых груп насельніцтва, вопытам правядзення інфармацыйна-асветных кампаній, выкарыстання розных каналаў інфармавання насельніцтва, у тым ліку сацыяльных медыя і іншых.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.