Вы тут

Прэзідэнты Беларусі і ААЭ абмеркавалі развіццё супрацоўніцтва і рэалізацыю двухбаковых праектаў


Перагаворы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў шэйхам Мухамедам бен Заідам аль-Нахаянам прайшлі 8 снежня ў асабістай рэзідэнцыі кіраўніка ААЭ, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

Падчас перагавораў Аляксандр Лукашэнка і Мухамед бен Заід аль-Нахаян абмеркавалі пытанні насычанага двухбаковага парадку дня.

Яшчэ ў лютым, падчас папярэдняй сустрэчы, кіраўнікі дзяржаў дамовіліся аб паглыбленні супрацоўніцтва па шэрагу напрамкаў. Беларусь і Аб’яднаныя Арабскія Эміраты далі старт важным праектам, сёння лідары дзвюх краін зверылі гадзіны па ходзе іх рэалізацыі.

ААЭ — асноўны гандлёвы партнёр Беларусі сярод арабскіх дзяржаў заліва. Тавараабарот паміж краінамі сістэмна расце, паказваючы ў апошні час вялікую дынаміку і вынікі.

Летась Аб’яднаныя Арабскія Эміраты занялі трэцяе месца па агульным аб’ёме ўкладзеных у беларускую эканоміку інвестыцый. Паміж краінамі склаўся высокі ўзровень палітычнага дыялогу, што таксама пацвярджаецца інтэнсіўнасцю кантактаў на вышэйшым і высокім узроўнях.

Цяперашняя сустрэча кіраўнікоў дзяржаў праходзіла ў асабістай рэзідэнцыі Прэзідэнта Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў. Перагаворы доўжыліся каля дзвюх гадзін. «Хатні, сямейны фармат» — менавіта так яго вызначыў запрашаючы бок.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў эмірацкаму калегу за цёплы прыём і ўважлівае стаўленне да беларускай дэлегацыі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».