Вы тут

Надзейныя памочнікі Мінпрыроды


8 снежня на базе Рэспубліканскага цэнтра дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Мінпрыроды пачаў работу апошні ў серыі двухдзённы рэспубліканскі семінар «Павышэнне дасведчанасці грамадзянскай супольнасці ў пытаннях аховы навакольнага асяроддзя для дасягнення мэт устойлівага развіцця».


Удзел у мерапрыемстве прынялі намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Іван Прыходзька, дырэктар — галоўны рэдактар выдавецкага дома «Звязда», старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Карлюкевіч, намеснік дырэктара Дэпартамента па гуманітарнай дапамозе Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Сяргей Казлоў, рэктар Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Ігар Войтаў, прадстаўнікі сістэмы Мінпрыроды, педагогі, грамадскія эколагі, супрацоўнікі ахоўных прыродных тэрыторый, турыстычных цэнтраў Магілёўскай, Гомельскай і Гродзенскай абласцей.

 Серыя рэспубліканскіх семінараў «Павышэнне дасведчанасці грамадзянскай супольнасці ў пытаннях аховы навакольнага асяроддзя для дасягнення мэт устойлівага развіцця» арганізавана ў рамках Праграмы ўдзелу на 2022–2023 гады пры фінансаванні ЮНЕСКА.

Адкрыў семінар намеснік кіраўніка прыродаахоўнага ведамства Іван Прыходзька, які нагадаў пра надзвычайную важнасць павышэння экалагічнай культуры насельніцтва. Вялікі ўклад у гэтую дзейнасць належыць грамадскім эколагам, якія ўжо больш за 60 год з’яляюцца памочнікамі інспектараў Мінпрыроды ў ахове біяразнастанасці, навядзенні парадку, экаасвеце. Яны таксама прымаюць удзел у рэгіянальных экалагічных каардынацыйных саветах. Намеснік міністра выразіў надзею на працяг плённага супрацоўніцтва і падкрэсліў, што для вырашэння агульных праблем «вельмі важна выпрацоўваць агульныя падыходы па ўзаемадзеянні, абменьвацца досведам і укараняць новыя формы работы».

Уступнае слова таксама ўзяў дырэктар — галоўны рэдактар выдавецкага дома «Звязда» Алесь Карлюкевіч, які зрабіў прэзентацыю друкаванай прадукцыі выдавецкага дома прыродазнаўчага характару (часопіс «Родная прырода», дадатак газеты «Звязда» «Карані і кроны», дзіцячая мастацкая і мастацка-публіцыстычная літаратура пра флору і фаўну, унікальныя мясціны Беларусі), якая можа аказаць існую дапамогу пры падрыхтоўцы і правядзенні розных мерапрыемстваў экаасветніцкага кірунку.

Добра вядома, што вобразнасць, якасная мастацкая мова, незвычайны фармат не толькі прыцягваюць увагу, але маюць вялікі ўплыў на свядомасць юных чытачоў. У якасці прыклада дырэктар — галоўны рэдактар рассказаў пра выданне «Чырвоная кніга Беларусі ў творах беларускіх пісьменнікаў», якое было створана з легенд, казак і вершаў пра рэдкія віды жывёльнага свету нашай краіны.

Урачыстую частку праграмы завершыў выступ грамадскага эколага Юліі Прылішч, якая падзялілася досведам экаасветніцкай дзейнасці ў Бабруйску. Іван Прыходзька высока ацаніў арыгінальнасць і комплексны падыход работы бабруйскіх эколагаў.

У межах семінара адбылася дыялогавая пляцоўка, прысвечаная тэндэнцыям развіцця дадатковай адукацыі дарослых, у тым ліку грамадскіх эколагаў з мэтай рэалізаціі прынцыпа галоснасці пры правядзенні дзяржаўнай экалагічнай экспертызы і ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе. Напрыканцы дыскуіі быў падпісаны Дагавор аб супрацоўніцтве між Рэспубліканскім цэнтрам дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Мінпрыроды і Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэтам.

Праграма семінара вельмі насычаная. Першы дзень накіраваны на ўдасканаленне ведаў удзельнікаў у галіне прыродаахоўнага заканадаўства, павышэнне дасведчанасці аб магчымасцях супрацоўніцтва з дзяржаўнымі прыродаахоўнымі органамі. На другі дзень запланаваны практычныя заняткі, якія пройдуць у Віцебскай вобласці на базе Бярэзінскага біясфернага запаведніка.

Аднак місія семінара не толькі ў павышэнні дасведчанасці грамадзянскай супольнасці аб ахове навакольнага асяроддзя. Галоўная задача — наладзіць кантакты: звесці ў адным месцы школьных настаўнікаў і метадыстаў цэнтраў дадатковай адукацыі, грамадскіх эколагаў і экспертаў сістэмы Мінпрыроды, супрацоўнікаў заказнікаў і турыстычных устаноў, пазнаёміць між сабой, даць інструменты рэалізацыі ініцыятыў. Такім чынам разам ісці да экалагічна чыстай будучыні.

Александрына ПАРШЫНА

Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.