Вы тут

Складзены топ-10 папулярных кітайскіх выразаў 2023 года


Спіс «10 самых папулярных кітайскіх слоў 2023 года» быў абвешчаны Дзяржаўным цэнтрам маніторынгу і вывучэння лінгвістычных рэсурсаў Кітая ў рамках штогадовага мерапрыемства «Агляд стану кітайскай мовы», перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


У топ-ліст папулярных слоў і выразаў увайшлі: «Сучасная цывілізацыя кітайскай нацыі», «Высакаякаснае сумеснае будаўніцтва «Пояса і шляху», «Ініцыятыва глабальнай цывілізацыі», «Лічбавы Кітай», «Азіяцкія гульні ў Ханчжоў», «Радыёактыўна забруджаныя воды», «Палестына-ізраільскі канфлікт», «Вялікія моўныя мадэлі», «Шэньчжоў-17» і «Вясковая суперліга».

Указаны спіс складзены на аснове нацыянальнага корпуса маніторынгу лінгвістычных рэсурсаў, аб’ём якога перавышае мільярд іерогліфаў. У рамках «Агляду стану кітайскай мовы» за 2023 год таксама будуць апублікаваны спісы «10 самых папулярных слоў інтэрнэт-слэнгу», «10 самых папулярных неалагізмаў», а таксама «Іерогліф і слова года».

 

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.