Вы тут

Як праходзіць рэстаўрацыя «тэракотавай арміі»?


У аддзеле па абароне культурных каштоўнасцей пры музеі грабніцы імператара Цынь Шыхуана (259 — 210 гг. да н.э., лічыцца першым імператарам аб’яднанага Кітая), які знаходзіцца ў горадзе Сіань правінцыі Шэньсі, ёсць рэстаўрацыйная майстэрня гліняных скульптур, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Па словах эксперта па рэстаўрацыі культурных рэліквій музея грабніцы імператара Цынь Шыхуана Лань Дэшэн, пасля выяўлення кожны фрагмент «тэракотавай арміі» павінен прайсці шэраг працэдур: рэнтгенаграфію, збор трохмерных малюнкаў, апісанне стану артэфактаў у рэестры, ачыстку, умацаванне, склейванне, падфарбоўку, а пасля стварэнне архіваў рэстаўрацыі і прысваенне ідэнтыфікацыйных нумароў.

Згодна з археалагічнымі даследаваннямі, на паверхні статуй тэракотавых ваяроў прысутнічае больш за тузін колераў. «Тэракотавая армія» была «схаваная» пад зямлёй амаль два тысячагоддзі, і найтанчэйшы пласт пакрыцця фігур быў вельмі далікатны. Пасля выяўлення і расчысткі з-за змены вільготнасці і тэмпературы пакрыццё статуй хутка страціла вільгаць, і фарба пачала адслойвацца і сыпацца. Акрамя таго, такія фактары, як мікраарганізмы і растваральныя солі, таксама сталі прычынамі выцвітання цыньскіх тэракотавых ваяроў.

Ужо завяршыўся трэці этап археалагічных раскопак ямы № 1 «тэракотавай арміі», а рэстаўрацыйныя работы выяўленых помнікаў культуры працягваюцца дагэтуль. За апошнія гады Лань Дэшэн і яго каманда рэстаўратараў аднавілі больш за 140 воінаў «тэракотавай арміі» Цынь Шыхуана.

 

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

За чатыры месяцы 2024 года раскрывальнасць цяжкіх кіберзлачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павысілася на 19%. 

Спорт

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Фехтаваць наша гераіня ўмее трыма відамі зброі: шабляй, шпагай і рапірай. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.