Вы тут

Выставачны праект «Музей ёлачных цацак» размешчаны у Нацыянальным гістарычным музеі


Сярэдзіна снежня... Пачынаецца навагодняя мітусня, а значыць, пошук падарункаў і ўпрыгожванне дамоў рознакаляровымі гірляндамі. Апроч іншых, за святочны настрой і атмасферу Новага года традыцыйна адказвае Нацыянальны гістарычны музей, які прапануе наведаць унікальны выставачны праект «Музей ёлачных цацак». У экспазіцыі прадстаўлены навагоднія дэкарацыі з розных краін. 


«Музей ёлачных цацак» кожны год абнаўляе свае экспазіцыі, аналагаў якім няма ні ў адным еўрапескім музеі. Праект рэалізаваны сумесна з фабрыкай ёлачных цацак «ГРАЙ», таму ў рамках выстаўкі працуе фірменная крама прадпрыемства, дзе ахвотныя могуць набыць святочныя ўпрыгажэнні.

У праекце прадстаўлены ёлачныя цацкі з розных частак свету. Можна ўбачыць і рарытэтныя экспанаты: Вялізны шкляны шар з Венскага балю, дакладную копію цацкі, падоранай Папу Рымскаму Яну Паўлу ІІ і занесенай у Кнігу рэкордаў Гінеса. 

Выстаўка сустракае наведвальнікаў ёлачнымі цацкамі савецкіх часоў. Экспазіцыя знаёміць з гісторыяй навагодніх упрыгажэнняў СССР, традыцыямі святкавання ў розныя перыяды. Асабліва прыцягваюць увагу цацкі часу Вялікай Айчыннай вайны, якія адлюстроўваюць рэаліі тых гадоў. Самыя распаўсюджаныя — фігуркі салдат, танкаў, самалётаў... Можна прасачыць «эвалюцыю» ёлачных цацак, залежнасць ад гістарычных падзей у краіне і свеце. Напрыклад, сярод ўпрыгажэнняў 1960-х гадоў можна знайсці «кукурузу», «снапы пшаніцы» і фігуркі касманаўтаў. Таксама прадстаўлены цацкі, зробленыя на Клінскай фабрыцы ёлачных цацак, і ўпрыгажэнні з горада Лаўша (ён знакаміты сваімі святочнымі вырабамі з даўніх часоў). Тут можна пазнаёміцца з гісторыяй вытворчасці шкляных шароў з сярэдзіны ХІХ стагоддзя да нашых дзён. 

«Музей ёлачных цацак» дае магчымасць даведаццца пра традыцыі святкавання Новага года ў розных краінах свету: Германія, ЗША, Японія, Кітай, Конга, Аўстралія, Перу, Польшча і іншыя. Разнастайнасць святочных упрыгажэнняў зацягвае наведвальнікаў на доўгі час. Цацкі можна разглядаць бясконца і знаходзіць новыя дэталі. Прадстаўлена вялікая калекцыя дзядоў марозаў з розных кантынентаў, якія часам зусім не падобны адзін на аднаго.

У Нацыянальным гістарычным музеі наведвальнік можа пазнаёміцца не толькі з традыцыямі замежжа, але і з гісторыяй калядак і ўбачыць сапраўдную беларускую батлейку, якая была вельмі папулярная ў сярэднявечча. 

Аматараў жывапісу зацікавяць паменшаныя копіі карцін Марка Шагала, Івана Шышкіна, Сальвадора Далі, Леанарда да Вінчы на шкляных шарах. А для маленькіх наведвальнікаў працуе інтэрактыўны мініяцюрны гарадок. Ён ілюструе падрыхтоўку да святкавання: дзеці катаюцца на санках і лыжах, дарослыя ўпрыгожваюць ялінкі, а Дзед Мароз рыхтуе падарункі.

На выстаўцы ёсць навагодняя фотазона, дзе можна зрабіць святочныя фотаздымкі ўсёй сям’ёй. Экспазіцыя дарыць навагодні настрой і адчуванне сапраўднай казкі. 

Лізавета КРУПЯНЬКОВА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».