Вы тут

Лукашэнка прызначыў прэзідэнцкія стыпендыі 74 маладым навукоўцам


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 снежня падпісаў распараджэнне «Аб заахвочванні таленавітых маладых навукоўцаў». Паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу беларускага лідара.


Распараджэннем кіраўніка дзяржавы прэзідэнцкія стыпендыі прызначаныя 74 маладым навукоўцам, у тым ліку 8 дактарам навук ва ўзросце да 45 гадоў, 35 кандыдатам навук ва ўзросце да 35 гадоў і 31 маладому навукоўцу без ступені ва ўзросце да 30 гадоў.

У іх ліку прадстаўнікі фізіка-матэматычных, тэхнічных, хімічных, біялагічных, медыцынскіх, аграрных, геалагічных, сацыяльных і гуманітарных навук. Стыпендыяты працуюць у рамках прыярытэтных напрамкаў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці па актуальных для развіцця названых абласцей тэмах.

Усе даследаванні і распрацоўкі носяць прыкладны характар. Атрыманыя вынікі маюць высокую навуковую значнасць, выкарыстоўваюцца ў практычнай дзейнасці і навучальным працэсе, спрыяюць сацыяльна-эканамічнаму развіццю Беларусі.

Распараджэнне кіраўніка дзяржавы накіравана на заахвочванне творчай ініцыятывы маладых навукоўцаў, развіццё айчынных навуковых школ.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.