Вы тут

Даходы ад унутранага турызму ў Кітаі склалі 3,7 трыльёна юаняў


На працягу трох кварталаў гэтага года на турыстычным рынку Кітая адзначаўся прыкметны рост. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве культуры і турызму КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


За гэты перыяд у Кітаі было здзейснена 3,67 мільярда ўнутраных турыстычных паездак, а даходы ад такога роду турызму склалі 3,7 трыльёна юаняў (каля 520,5 мільярда долараў). Абодва паказчыкі ўзраслі адпаведна на 75 працэнтаў і 114 працэнтаў у параўнанні з тым жа перыядам мінулага года.

Як адзначыў намеснік міністра культуры і турызму КНР Ду Цзян, узрослае жаданне жыхароў краіны падарожнічаць сёлета значна стымулявала сферу ўнутранага турызму. Яго ажыўленне не толькі стымулявала павелічэнне адпаведных спажывецкіх расходаў, але і садзейнічала аднаўленню нацыянальнай эканомікі. Ду Цзян дадаў, што Міністэрства культуры і турызму КНР распрацоўвае трохгадовы план па стымуляванні ўязнога турызму, накіраваны на прадастаўленне турыстам, якія наведваюць Кітай, турпрадуктаў больш высокай якасці і зручнейшых паслуг.

Як паведаміў намеснік міністра культуры і турызму КНР Лу Інчуань, кітайскім турыстычным агенцтвам і анлайн-турыстычным кампаніям было дазволена аднавіць паслугі па арганізацыі выязнога групавога турызму ў 138 краін, што будзе садзейнічаць аднаўленню выязнога турызму..

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».