Вы тут

Сі Цзіньпін заклікаў да максімуму намаганняў для пошуку і выратавання пацярпелых ад землетрасення


Cтаршыня КНР Сі Цзіньпін заклікаў да максімуму намаганняў для пошуку і выратавання пацярпелых, а таксама для іх эвакуацыі і размяшчэння, каб забяспечыць бяспеку жыцця і маёмасці людзей пасля землятрасення магнітудай 6,2, якое адбылося ў павеце Цзішышань правінцыі Ганьсу на паўночным захадзе Кітая ў ноч з панядзелка на аўторак, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


На гэты момант вядома, што ў выніку землятрусу загінулі сама меней 105 чалавек у правінцыі Ганьсу і 13 чалавек у правінцыі Цынхай, а таксама былі пашкоджаны некаторыя аб’екты базавай інфраструктуры, у тым ліку аб’екты водазабеспячэння, электразабеспячэння, транспартнай інфраструктуры і сувязі.

Сі Цзіньпін, які з’яўляецца таксама генеральным сакратаром ЦК КПК і старшынёй Цэнтральнага ваеннага савета, запатрабаваў ад мясцовых уладаў усяляк разгортваць пошукава-выратавальныя работы і своечасова аказваць медыцынскую дапамогу пацярпелым, каб звесці да мінімуму ахвяры, а таксама ўважліва сачыць за сейсмічнай абстаноўкай і зменамі надвор’я, каб прадухіліць другасныя негатыўныя наступствы.
Сі Цзіньпін таксама настойліва заклікаў да больш хуткай арганізацыі перакідкі матэрыяльных рэсурсаў для аказання дапамогі пацярпелым, неадкладнаму правядзенню рамонту пашкоджаных аб’ектаў інфраструктуры, такіх як аб’екты электразабеспячэння, сувязі, транспарту і ацяплення, а таксама належнаму размяшчэнню пацярпелых людзей для забеспячэння іх асноўных жыццёвых патрэбаў.

Народна-вызваленчая армія Кітая і Народная ўзброеная паліцыя Кітая актыўна супрацоўнічаюць з мясцовымі ўладамі ў правядзенні пошукава-выратавальных работ і ліквідацыі наступстваў стыхійнага бедства і рабяць усё магчымае для забеспячэння бяспекі жыцця і маёмасці мясцовых жыхароў.
Прэм’ер Дзяржсавета КНР Лі Цян таксама даў указанні, заклікаўшы прыкласці ўсе намаганні для выратавання людзей, якія апынуліся ў пастцы, і аказання медыцынскай дапамогі параненым, каб звесці да мінімуму ахвяры. Дзяржсавет КНР ужо накіраваў працоўную групу ў пацярпелыя раёны для кіраўніцтва работамі па аказанні надзвычайнай дапамогі. Работы па ліквідацыі наступстваў землетрасення праводзяцца арганізавана. Правінцыі Ганьсу і Цынхай арганізавалі пошукава-выратавальныя аперацыі і экстрана даставілі ў пацярпелыя раёны палаткі, складныя ложкі, коўдры і іншыя неабходныя сродкі.

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Ірына Старавойтава: За гады суверэнітэту ў Беларусі сфарміравалася свая школа стварэння падручнікаў

Ірына Старавойтава: За гады суверэнітэту ў Беларусі сфарміравалася свая школа стварэння падручнікаў

«Для таго, каб стаць падручнікам, матэрыялы, падрыхтаваныя аўтарамі, праходзяць шмат этапаў экспертызы, абмеркаванняў на дыялогавых пляцоўках з педагогамі, узгадненняў, апрабацыю ва ўстановах адукацыі». 

Рэгіёны

З чым едзе Брэстчына на сёлетні Форум рэгіёнаў

З чым едзе Брэстчына на сёлетні Форум рэгіёнаў

Вобласць падрыхтавала ладны пакет прапаноў удзельнікам форуму.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.